Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 14 °C

Кожная мама — гэта каштоўнасць, якую трэба берагчы

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

У Нясвіжы павіншавалі мам, якія нарадзілі ў Тыдзень бацькоўскай любові.
Гэты тыдзень прайшоў па ўсёй Беларусі з 14 па 21-га кастрычніка і быў прысвечаны кожнаму з бацькоў, іх падтрымцы і той любові, якую яны ўкладаюць у выхаванне сваіх дзяцей.

Асаблівым сэнсам Тыдзень бацькоўскай любові напоўніўся для чатырох жыхарак нашага раёна — Кацярыны Шалохі, Веранікі Калолы, Юліі Траццяк і Ксеніі Бубен, — бо ў гэты час яны сталі мамамі.



Каб павіншаваць маладых мам, у акушэрскае аддзяленне Нясвіжскай ЦРБ завіталі намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Балцянкоў і старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Святлана Антончык.
— Мы жадаем моцнага здароўя вам, вашым дзеткам і блізкім, — звярнуўся да віноўніц урачыстасці Аляксандр Мікалаевіч. — Няхай вашы дзеці радуюць вас. І дзіцячыя галасы яшчэ не раз загучаць у вашых дамах.
Мноства цёплых слоў адрасавала жанчынам і Святлана Антончык:
— Паважаныя нашы мамы, віншую вас з тым, што вы нарадзілі сваіх немаўлятак у Тыдзень бацькаўскай любові. Ёсць далёкія зоркі ў небе, але для кожнага з нас галоўныя зоркі — гэта пяцікутныя далоні маці, на якіх выраслі мы, наш хлеб, нашы песні. Таму, мілыя нашы матулі, беражыце сябе і сваіх дзяцей. Жывіце доўга, шчасліва, гадуйце дачушак і сыноў, а ў будучым — і ўнукаў. Месца, у якім мы зараз знаходзімся, гэта такі храм, у які жанчына захо- дзіць толькі з добрай нагоды. Таму паважаныя ўрачы, — звярнулася Святалана Анатольеўна да медыцынскага персаналу адзялення, — дзякуй вам за тое, што вы робіце, за нашых мам. Будзьце здаровыя і поспехаў вам!
Падзякавала пацыенткам за нараджэнне здаровых і моцных дзетак, за ўмелыя паводзіны і педантычнае стаўленне да немаўлят загадчык акушэрскага аддзялення Святлана Давыдзенка, адзначыўшы, што кожная мама — гэта каштоўнасць, якую трэба берагчы.
Напрыканцы госці ўручылі мамам падарункі і букеты кветак. Жанчыны ж, у сваю чаргу, падзякавалі медыцынскаму персаналу за ўважлівае стаўленне і клопат, а гасцям — за шчырыя пажаданні. І таксама павіншавалі прысутных з бацькоўскімі святамі, прамежак паміж якімі стаў для іх асаблівым.
Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!