Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 9 °C

Са штодзённым прыростам

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

На палях сельгаспрадпрыемстваў Нясвіжчыны кіпіць работа.

Па стане на 13 кастрычніка было ўбрана звыш 9,3 тысячы гектараў кукурузы — 67 % ад пасеянай. За апошні дзень найбольшую плошчу вызвалілі механізатары СВК “Агракамбінат Сноў” — 105 гектараў, ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — 49 га, ААТ “17 Верасня” і ЗАТ “1 Мая” — па 36 га. На сілас і корм было нарыхтавана 307247 тон зялёнай масы. Сярэдняя ўраджайнасць яе — 371 ц/га. Самая высокая — у ААТ “Грыцкевічы” (500 ц/га), СВК “Агракамбінат Сноў” — 461 ц/га, ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — 438 ц/га. На зерне кукуруза зжата на плошчы 1032 га — 29,2 %. Намалочана 10803 тоны. Сярэдняя ўраджайнасць — 105 ц/га. Значна вышэй яна ў “Снове” — 138, у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” — 131, у “Грыцкевічах” — 114 ц/га. На захоўванне метадам плюшчэння адпраўлена звыш 6087 тон бурштынавага зерня, у т.л. за апошні дзень — 966 тон.



З кукурузы па стане на 13 кастрычніка закладзена 269 тысяч тон сіласу. А ўсяго гэтага корму — 277 тысяч тон — 84 % да задання. Значна перакрылі заданне першамайцы — 132 %, а таксама ў ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя” — 103 % і ДП “ЭБ “Свеклавічная” — 102 %. Высокая ступень выканання ў “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” — 94 % і “Нясвіжскіх Астроўках” — 90 %.

Радуе сёлета ўраджай кукурузы на зерне хлебаробаў ААТ “Грыцкевічы”. Кожны гектар дае па 114 цэнтнераў. Умела кіруе збожжавым камбайнам “Палессе” вопытны механізатар гаспадаркі Генадзь Сяргей

Сенажу назапашана 172190 тон. Прыбаўку за апошні дзень далі “Грыцкевічы”, заклаўшы 163 тоны. Тут вядуць чацвёрты ўкос траў. На касілках працуюць механізатары Сяргей Цыуля і Мікалай Камінскі. На прэс-падборшчыку — Анатоль Каваленя. Трава з кансервантамі закручваецца ў плёнку. Па закладцы сенажу яны і заданне выканалі лепш астатніх — на 103 %. На 102 % — ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, на 100 % — “17 Верасня”. Чацвёртым укосам на сянаж у “Грыцкевічах” плануюць убраць 210 га люцэрны і 130 га лугавых траў. А ў СВК “Агракамбінат Сноў” убрана чацвёртым укосам 1052 гектары траў.
На адну ўмоўную галаву жывёлы па раёне нарыхтавана 31,3 ц кармавых адзінак. У т.л. 39,7 ц — у “Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі”, 38,7 ц — у ААТ “Лань-Нясвіж”, 36 ц — у ААТ “17 Верасня”, 35,3 ц — у ААТ “Сейлавічы”.
Цукровыя буракі выкапаны на 1790 гектарах, што складае 45 % ад неабходнага. У т.л. 71 % убрана ў “Нясвіжскіх Астроўках”, 55 % — у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ”, 52 % — у “Лань-Нясвіж”, 50 % — у “Сейлавічах”. За апошні дзень ад каранёў механізатары вызвалілі 93 гектары палёў. Найбольшую прыбаўку паказалі “Нясвіжскія Астроўкі”, “Агракамбінат Сноў” і “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — па 13 гектараў. Накапана ўсяго звыш 87,1 тысячы тон салодкага кораня. Сярэдняя ўраджайнасць яго — 486,7 ц/га. Самы высокі выхад карэння — 777 ц/га — у снаўчан. У іх гонар на цэнтральнай плошчы Нясвіжа ўзняты сцяг працоўнай славы. Больш чым па 600 ц/га збіраюць у “Грыцкевічах”, па 561 ц/га — у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ”. На Гарадзейскі буракапрыёмны пункт ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” з гаспадарак раёна адпраўлена 74,4 тысячы тон карэння ў фізічнай вазе. Сярэдняя цукрыстасць за апошні дзень — 16,63 %, у т.л. у “Нясвіжскіх Астроўках” — 17,12 %.
Зябліва ў раёне ўзнята на плошчы ў 2266 гектараў. Найбольш — у ААТ “17 Верасня” (506 га), “Гарадзея” (264 га), “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (251 га), ЗАТ “1 Мая” (250 га).
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
Фота Ірыны ЛУЧЫНОВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!