Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

Шануем спадчыну з юнацтва

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

З 13 па 17 кастрычніка ў Нясвіжы працуе маладзёжны валанцёрскі лагер “Спадчына Радзівілаў 2022”, які арганізаваны па ініцыятыве Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” і ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама.

У чацвер у рабоце лагера прымалі ўдзел вучні 8 “В” класа Нясвіжскай гімназіі. Яны былі занятыя работай па добраўпарадкаванні тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля і былога Іезуіцкага калегіума (гістарычнай часткі Нясвіжа). Моладзі пашанцавала з надвор’ем — сухое, сонечнае і дастаткова цёплае для такой пары года, яно нібыта дапамагала рабоце — на траве хутка вырасталі “залатыя горкі” з апалай лістоты, і стомленасць нібы і не адчувалася.



— Працоўнае выхаванне — адзін з накірункаў выхаваўчай работы ў цэлым, — адзначыў настаўнік гісторыі вышэйшай катэгорыі Нясвіжскай гімназіі Яўген Ванагель, які ўзначальваў атрад васьмікласнікаў. — Грамадска-карысная праца, тым больш у такім славутым месцы — гэта выдатны спосаб выразіць любоў да нашай малой радзімы, якой мы ўсе вельмі ганарымся. Гімназія даўно супрацоўнічае з музеем-запаведнікам у навуковай сферы (нашы дзеці пастаянна ўдзельнічаюць у вучнёўскіх навуковых канферэнцыях, якія праходзяць у замку пад кіраўніцтвам вядучага спецыяліста па музейна-педагагічнай дзейнасці Вячаслава Мазалеўскага), таму, я лічу, і такі практычны вопыт будзе вельмі карысны для іх.

Свайго настаўніка падтрымалі і гімназісты.


Злата Верамчук:

— Мне вельмі спадабалася ідэя пайсці папрацаваць на ўборцы на тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля. Гэта першы вопыт такой работы для мяне і, на мой погляд, мы робім вельмі карысную справу, таму што наводзім парадак у такім цудоўным месцы. На двары зараз не горача і не холадна, толькі працуй ды радуйся.


Ягор Канішчаў:

— Работа гэта для мяне лёгкая, таму што я і дома пастаянна дапамагаю бацькам зграбаць лістоту і прыбіраць у двары, а тое, што сёння даво-  дзіцца працаваць на аб’екце Сусветнай гістарычнай спадчыны ЮНЕСКА — гэта сапраўдны гонар для нас, і мы стараемся апраўдаць давер дарослых.

А дарослыя, у сваю чаргу, пастараліся, каб аб рабоце валанцёрскага лагера ў юных працаўнікоў засталіся разнастайныя ўражанні: для іх падрыхтавана насычаная экскурсійная праграма па замку Радзівілаў.

Соф’я

ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!