Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 9 °C

Шчодрай восені дары

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 1

У мінулую нядзелю несвіжане і госці горада змаглі папоўніць свае запасы прадуктаў напярэдадні зімы. Міжрэгіянальны восеньскі кірмаш па продажу сельскагаспадарчай прадукцыі традыцыйна прайшоў на цэнтральнай плошчы Нясвіжа.

Складана падлічыць, колькі ўсяго гандлёвых кропак размясцілася там, але дакладна больш
за 80. Арганізацыі і прадпрыемствы раёна, індывідуальныя прадпрымальнікі, фермеры і ўладальнікі падсобных гаспадарак прывезлі на продаж збожжа, бульбу, гародніну, садавіну сезонную, а таксама мяса-малочную і хлебабулачную прадукцыіды расліны для прысядзібных участкаў.



Да пастаянных удзельнікаў кірмашу Нясвіжскага і суседніх раёнаў у гэтым годзе далучылася
“Клецкая крыначка” (Клецкага філіяла Слуцкага сыраробнага камбіната) і госці з Пінска, Століна, Салігорска, Віцебска ды іншых рэгіёнаў нашай краіны.

Бліжэй да абеду прылаўкі апусцелі. Найбольш актыўнымі тэмпамі жыхары раёна закупалі збожжа — пасля 10 гадзін раніцы яго ўжо амаль не было. Найбольш таннае пайшло значна раней, але людзі з ахвотай куплялі і трохі даражэйшае — цэны ўсё роўна радавалі. У цэлым пшаніца абыходзілася ў 0,55 рубля за 1 кілаграм, ячмень — у асноўным у 0,45 — 0,50 рубля.
Найбольшым аб’ёмам на кірмашы былі прадстаўлены капуста, цыбуля, морква, салодкія перцы, яблыкі. Шырока прадстаўлены быў і шэраг саджанцаў ліставых і хваёвых дрэў, расада клубніц, кусты хрызантэм і іншыя расліны, якія патрэбны гаспадарам. Падабаліся пакупнікам і мёд, ягады, арэхі ды іншыя смачныя тавары.
Мёд са сваёй пасекі рэалізоўваў індывідуальны прадпрымальнік Васіль з Пінска.
— У нас вялікая пасека, ездзім усюды. Раз у год завітваем да вас, — расказвае Васіль. — Прыязджаем сям’ёй, каб гандляваць на некалькіх кропках — і людзям так спадручней, бо стаім мы з розных бакоў плошчы. Усе паўлітровікі мёду каштуюць па 9 рублёў. Хутчэй за іншыя сёння закончыўся мёд з праполісам, але добра ідуць і іншыя сарты. Завітвалі да мяне і несвіжане, якія набывалі мёд у мінулым годзе. Прыемна, што з’яўляюцца пастаянныя пакупнікі. Сёння складаней рэалізоўваць — большая канкурэнцыя. Раней да новага года ўжо ўсё распрадасі, а цяпер патрэбна больш папрацаваць над тым, каб збыць свой тавар. Але галоўнае — каб мёд быў па-ранейшаму якасным.
Запавольвалі свой крок пакупнікі і каля свежай рыбы, якую ў гэтым го- дзе рэалізоўвала не толькі ААТ “Альба”, але і рыбныя гаспадаркі з іншых раёнаў.
Цікавы падыход вынайшлі прадпрымальнікі з Клецкага раёна, якія арэндуюць возера Галавачы. Разам з рыбай для продажу яны прывезлі з сабою ракаў, якія жывуць у вадаёме. “Хто добра разбіраецца ў рыбе, ведае, што ракі жывуць толькі ў чыстай вадзе. А гэта значыць, што і рыба там добрая”, — пракаментавалі свой падыход прадпрымальнікі. На Нясвіжчыне яны ў першы раз, тут іх яшчэ не ведаюць, таму гандаль ідзе не так шпарка, як на сваім рынку. Але прадпрымальнікі не сумуюць — гэта толькі пачатак.
Для прыклада цэн на рыбу возьмем ААТ “Альба”. Тут карп каштаваў 7,99 рубля, белы амур — 7,01 руб., таўсталобік — 5,13 руб., карась — 4,71 руб., сом — 12,50 рубля.
Карысталася вялікім попытам і мясная прадукцыя ААТ “Лань-Нясвіж”. Чарга да аўталаўкі сельгаспрадпрыемства, здавалася, не скончыцца. Пакупнікі цярпліва адстойвалі ў ёй, бо ведалі, што і якасць мяса добрая, і кошт вельмі прывабны. Напрыклад, паўфабрыкат для паляндвіцы выходзіў у 14,07 руб. за 1 кг, шэйная частка свінні — 13,79 руб., фарш “Славянскі” — 8,18 рубля.
Гэта адзначыла і несвіжанка Валянціна Глотава, якая прыйшла на кірмаш па пакупкі. Акрамя свініны жанчына набыла грушы ды семкі з гарбузоў — усё астатняе дома ёсць.
ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” сярод шэрагу добра вядомай прадукцыі ў гэты нядзельны дзень прадставіў навінку — топінгі (інгрэдыенты для салодкіх страў, каб надаць ім смакавую і эстэтычную завершанасць). Як распавялі прадстаўнікі камбіната, топінгі з’явіліся ў іх гэтым летам. Іх вытворчасць пачалася па праграме імпартазамяшчэння, і тэрмін прыдатнасці пасля адкрыцця ёмістасці дзякуючы кансервантам — шэсць месяцаў.
Акрамя прадукцыі аграпрамысловага накірунку на кірмашы можна было набыць адзенне, вязаныя рэчы з воўны, цюль і фіранкі, дзіцячыя цацкі і рознае іншае. Сагрэцца ясным, але халодным восеньскім днём дапамагі гарачыя стравы і напоі. Акрамя таго, на працягу кірмашу ўсім, хто завітваў на плошчу, добрымі песнямі і жартамі дарылі сонечны настрой артысты Нясвіжчыны і госці са Стаўбцоўскага раёна.
Неаніла ЛЮБАНЕЦ.
Фота аўтара і Уладзіслава НЕКРАША.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!