Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 13 °C

Увага — моладзі

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

У панядзелак у Маладзечне адбыўся семінар “Паспяховыя практыкі па рабоце з моладдзю”. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўнай моладзі, спецыялісты па рабоце з моладдзю, прадстаўнікі пярвічак ГА “БРСМ” і ГА “БРПА”.
У час семінара абмеркавалі прэзентацыйны праект “Марафон паспяховых практык спецыялістаў у сферы арганізацыі работы з моладдзю” ў 2022 годзе, патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, удасканаленне работы з моладдзю на прадпрыемствах і ў арганізацыях, а таксама дзейнасць абласнога Савета працоўнай моладзі і ўзаемадзеянне саюза моладзі і піянерскай арганізацыі.



Выпрацаваны шэраг новых падыходаў, якія даюць магчымасць вывесці работу з моладдзю на яшчэ больш якасны ўзровень.
Сваімі ўражаннямі аб рабоце семінара падзялілася адна з удзельніц ад нашага раёна, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама, старшыня Мала- дзёжнага парламента Вераніка Цвірко:
— Праграма семінара “Паспяховыя практыкі па працы з моладдзю” была вельмі насычанай. Абмеркавалі заканадаўчую базу ў галіне дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, змяненні і дапаўненні ў Закон “Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі”, а менавіта новы напрамак — падтрымку маладзёжных ініцыятыў, якая будзе накіравана на рэалізацыю новых цікавых практык. У фармаце дыскусіі абмеркавалі работу Рэспубліканскага і абласнога Саветаў працоўнай моладзі і прыярытэтныя напрамкі дзейнасці. У час семінара мы пачулі новыя цікавыя прапановы і праекты, якія можна будзе рэалізаваць на раённым узроўні і яшчэ больш уключыць у грамадскае жыццё працоўную моладзь. Адзін з іх — рэспубліканскі конкурс маладых спецыялістаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь “SuperПРОФІ-2022”, які будзе праходзіць паэтапна на раённым, абласным і рэспубліканскім узроўнях. Ідэй шмат, і мы будзем прыкладаць намаганні для іх рэалізацыі.
“НН”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!