Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 10 °C

Знайдзі сваю БЕЛАРУСЬ

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 2

Павага да сваёй краіны, да яе нацыянальных
традыцый, гісторыі і багатай культуры
з’яўляецца асновай любога выхавання.
Сёння, калі свет гудзіць ад узрушэнняў,
у сістэме сацыяльных інстытутаў,
якія займаюцца патрыятычным
выхаваннем падрастаючага пакалення,
немалаважная роля належыць бібліятэцы.

Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне ў рамках дзейнасці бібліятэкі ўяўляе сабой лесвіцу дасягненняў, кожная прыступка якой — гэта дасягненне дзецьмі і падлеткамі вызначанай мэты, здзейсненае з верай у сябе. А гэта магчыма толькі тады, калі дзіця ўспрымае сябе асобай, якая паважае свой народ, любіць родную зямлю, імкнецца вывучыць гісторыю і культуру свайго народа, працягнуўшы нябачную нітку да ўласных вытокаў.



У Год гістарычнай памяці у час летніх канікул бібліятэкары аддзела па рабоце з дзецьмі запусцілі акцыю “Знайдзі сваю Беларусь”, мэта якой — закласці ў дзецях пачатак разумення высокіх грамадзянска-патрыятычных пачуццяў. Бо дзеці — наша будучыня. І ад таго, якімі мы іх выхаваем, залежыць у далейшым усё наша жыццё.
Акцыя рэалізуецца праз гульню. Так, у летні перыяд маленькіх чытачоў чакала незвычайная вандроўка, падчас якой, пераўтварыўшыся ў вясёлых вандроўнікаў, хлопцы і дзяўчаты з энтузіязмам пазнавалі родную Беларусь. Гульня прыйшлася даспадобы нават самым маленькім наведвальнікам бібліятэкі. Другой гульнёй для кампаніі стала даміно. Але і даміно ў бібліятэцы незвычайнае — “Нясвіжскае”. Гуляючы, рабяты маглі не толькі ўзгадаць архітэктурныя помнікі роднага горада, але і праз QR-коды прачытаць іх гісторыю.
Праверыць і папоўніць свае веды па гісторыі і культуры роднай Беларусі клікала чароўная яблыня, на кветках якой былі размешчаны QR-коды з разнастайнымі заданнямі. Знайсці сваю Беларусь дзецям і падлеткам дапамаг і наш лэпбук “Спадчына”. Акрамя таго, наведвальнікі бібліятэкі заўсёды мелі магчымасць сфатаграфавацца з арыгінальнай фотарамкай.
Што не кажыце, але нават гэтыя няхітрыя забаўкі міжволі прымушаюць нашых маленькіх чытачоў адчуць сувязь часоў, адчуць дачыненне да традыцыйнай культуры свайго народа, усвядоміць сябе ў гэтым свеце. Гуляючы, дзеці прыходзяць да высновы, што менавіта яны самі, а не хто іншы ў адказе за сваю Беларусь, за яе непаўторную прыгажосць, за багатую шматвяковую спадчыну, за экалагічны і эканамічны дабрабыт, за яе шчасце!
Наталля КУЛЬЧЫЦКАЯ,
бібліятэкар аддзела па рабоце
з дзецьмі ДУК “Нясвіжская цэнтральная
раённая бібліятэка імя П. Пранузы”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!