Роднае слова — крыніца жыцця
У дзіцячым садзе № 1 г. Нясвіжа прайшло тэматычнае мерапрыемства “Пясняр зямлі беларускай”, прысвечанае 140-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа.
Маленькія выхаванцы адправіліся ў віртуальнае падарожжа па доме-музеі Якуба Коласа, слухалі творы “Храбры спявак”, “Рак-вусач”, “На рацэ зімою” і размалёўвалі малюнкі.
Таксама ва ўстанове была арганізавана кніжная выстава, праведзены конкурс “Роднае слова — крыніца жыцця”.
Падарожжа ў мінулае
У рамках Года гiстарычнай памяцi ў Заазерскім дзіцячым садзе прайшоў занятак-экскурсія «Падарожжа ў мінулае».
Дзеці даведаліся цікавыя факты пра жыццё людзей у мінулым, пазнаёміліся з новымі экспанатамі музейнага пакоя, а таксама прынялі ўдзел у майстар-класе «Сушкі да чаю».