Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 9 °C
Img 15435eea692ba20ec2cac5b91f07b200 v

Квэст-гульня “Падарожжа па родным Нясвіжы»

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 9

15 лістапада ў яслях-саду № 4 г. Нясвіжа “Караблік дзяцінства” ў рамках Года гістарычнай памяці прайшла квэст-гульня “Падарожжа па родным Нясвіжы”. Яе мэтай з’яўлялася замацаванне ў выхаванцаў уяўленняў пра родны горад, развіццё пачуцця патрыятызму і гонару за малую Радзіму, а таксама далучэнне да багацця беларускай мовы.Img f5ace0f021bd747d60815e53efb900f2 v



Уся імпрэза адыгрывалася як падарожжа, а заданні як прыпынкі. Калі заданні выконваліся, дзеці атрымлівалі кавалачкі пазла — герба Нясвіжа. У ходзе падарожжа хлопцы адказвалі на пытанні пра Нясвіж, збіралі мазаіку і адгадвалі славутасці, нават пабывалі на інтэрактыўнай экскурсіі па прадпрыемствах нашага раёна. Самай творчай з’яўлялася апошняя частка мерапрыемства. Img d6ef6401bd1b0d133ac7b71ec709c17b vТам дзеткі ва ўборах Радзівілаў расказвалі вершы, аўтарам якіх была іх выхавальніца. Паслухалі песню на роднай мове і атрымалі медалі.
На самай справе, адно з самых прыемных пачуццяў — гэта гонар за маладое пакаленне. Калі ты не толькі бачыш, як яно ўдзельнічае ў разнастайных гульнях і ўрачыстасцях, але і чуеш, як з дзіцячых вуснаў льецца родная, мілагучная беларуская мова.
Валерыя КОБАЗЕВА

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!