Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C
Opera снимок 2022 11 21 174601 cloud.mail.ru

Працуюць на найлепшы вынік

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 1

Пост опубликован: 21.11.2022

На выдатным узроўні па паказчыках, а значыць і па выніках, вядзе сваю работу адкрытае акцыянернае таварыства “17 Верасня”. Яно заўсёды было на добрым рахунку, але апошнія некалькі гадоў, з прыходам новага кіраўніцтва, гаспадарка не толькі падтрымлівае дастойныя паказчыкі, але і пашыраецца, шукае новыя шляхі развіцця і рэалізацыі. Поспех вераснёўцаў абумоўлены і добрай культурай земляробства, і ўладкаванымі фермамі і мехдварамі, і, галоўнае, пэўнай вытворчай дысцыплінай.



Тое, што тут сапраўды старанна і плённа робяць, гавораць лічбы. Давайце крыху з імі пазнаёмімся.

Photo1668691179

Жывёлаводы комплексу цялушак Таццяна Майсеня, Сяргей Шыенка і Святлана Санчук

Агранамічныя паказчыкі ў гаспадарцы наступныя.

Усяго пад збожжавыя ў гэтым годзе было адве- дзена 1226 гектараў, з якіх сабралі 8616,24 тон з сярэдняй ураджайнасцю 70,3 ц/га. З 12 гектараў азімага ячменю атрымалі 66,32 т збожжа. З ура- джайнасцю 71,1 ц/га ўбралі амаль 8 тысяч тон азімай пшаніцы, якая займала найбольшыя плошчы — 1114 гектараў. Са 100 гектараў яравога ячменю сабралі 628,8 тон пры ўраджайнасці 62,9 ц/га. 300 гектараў плошчаў пад азімы рапс далі 1177,99 тон культуры з ураджайнасцю 39,3 ц/га. Кукурузы на зерне атрымалі 2478,53 т, а цукровых буракоў — 13479,18 т.

Photo1668691176

Сяргей Міхайлавіч Янчык працуе ў гаспадарцы амаль паўвека — 46 гадоў. За сваю адданую, нястомную працу ў 1988 годзе трактарыст-машыніст быў узнагароджаны Ордэнам Працоўнай Славы. Падчас наведвання гаспадаркі мы засталі Сяргея Міхайлавіча за ўзняццем зябліва. У гэтым яму дапамагае ўжо родная і такая свая тэхніка — трактар МТЗ-1523 і плуг Kverneland РN100

 

Photo1668691174

На пасадзе трактарыста-машыніста ў гаспадарцы ўжо два гады працуе Яўгеній Зарожны. Як толькі мы зрабілі пару фота- здымкаў, працаўнік адправіўся на поле для ўнясення вадкай арганікі. Дарэчы, пра працавітасць і адказнасць Яўгенія гаворыць і кіраўніцтва: “Ёсць людзі, на якіх можна паспадзявацца ў любы момант. Жэня — як раз з такіх. Ён ніколі не адмовіць, а даручанае пастараецца зрабіць заўсёды добра”

У жывёлагадоўлі лічбы таксама высокія. Валавы надой у акцыянерным таварыстве склаў 122103,46 ц, а гэта — плюс 16438,76 ц да ўзроўню мінулага года. Надой на адну фуражную карову ў гэтым годзе — 8038 кг. І гэты паказчык абагнаў леташні крыху больш, чым на паўтоны. 92,4 % — такія лічбы таварнасці малака па гаспадарцы. Малака сортам “экстра” рэалізавана 98,8 % (+ 2,3 % да 2021-га). Як растлумачыў галоўны заатэхнік ААТ “17 верасня” Валерый Шымко, прыкладна 70 % малака яны пастаўляюць на Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання, астатнія 30 — ідуць на Клецк. Сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы павялічылася на 45 грамаў у параўнанні з мінулым годам і склала 815 г.

Photo1668691172

Фота зроблена на малочнатаварнай ферме “Круты Бераг” на 1000 галоў. У цэнтры — галоўны ветэрынарны ўрач акцыянернага таварыства Сяргей Султаншын, а з ім — працаўнікі фермы: брыгадзір Наталля Чарняўская і заатэхнік-селекцыянер Аліна Маслава

Што тычыцца перспектыў і развіцця, яны складаюцца са шчыльнага ўзаемадзеяння ўсіх галін вытворчасці, у перайманні вопыту і ведаў, у перманентным спазнанні новага, лічаць тут. Таму і моладзі, якая прыходзіць на змену дарослым, надаюць асаблівую ўвагу, клапоцяцца не толькі пра забеспячэнне маладых спецыялістаў працоўнымі месцамі, але і жыллём, сацыяльнай падтрымкай і, вядома, добрым заробкам. “Хто хоча працаваць і якасна, адказна гэта робіць, той і зарабляе адпаведна. Добра зарабляе”, — адзначае намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “17 Верасня” Вольга Малец.

Photo1668691171

У красавіку бягучага года ў акцыянерным таварыстве пасля рэканструкцыі ўвялі ў эксплуатацыю кароўнік на 310 галоў на малочнатаварнай
ферме “Высокая Ліпа”. Аператарамі машыннага даення тут працуюць Таццяна Раманчук і Вольга Гуніна

На прадпрыемстве да гэтага так і ставяцца. Цэняць і паважаюць тых, хто ведае, што робіць, і разумее, для чаго — тых, хто поўнасцю выкладваецца і працуе на найлепшы вынік. А гэта, па сутнасці, самае галоўнае.

Photo1668691167

З пяшчотай аб сваіх падапечных расказвае ветурач малочнатаварнай фермы “Высокая Ліпа” Сяргей Паўлючэнка. Ветэрынарыяй пасля заканчэння Віцебскай вэтэрынарнай акадэміі ён займаецца ўжо дзевяць гадоў, два апошніх — у “17 Верасня”. Жыццё ў вёсцы і дапамога бацькам па хатняй гаспадарцы падштурхнулі хлопца абраць менавіта такую справу. І ён ні трошачкі не шкадуе. Акрамя таго, што Сяргей выдатна спраўляецца з усімі задачамі, ён зацікаўлены ў сваёй справе, і па-сапраўднаму любіць тое, што робіць

Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.
Фота Карыны АНТАНОВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!