Справы фермаў і комплексаў

• Валавая вытворчасць малака ў раёне вырасла на 6222 тоны, або на 5,5 %.
• Сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы ў СВК “Агракамбінат Сноў” дасягнула 1026 грамаў.
• У 8 гаспадарках нарыхтавана звыш 30 ц кармавых адзінак на 1 умоўную галаву жывёлы.

За дзевяць месяцаў бягучага года, згодна з прадастаўленай “НН” інфармацыяй упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, у сельгаспрадпрыемствах раёна атрымана 1 мільён 187 тысяч 117 цэнтнераў малака. Гэта на 62 тысячы 218 цэнтнераў больш леташняга. Тэмп росту — 105,5%. У статусе сапраўдных фабрык малака знаходзяцца СПК “Агракамбінат Сноў”, дзе валавая вытворчасць яго дасягнула 238774 ц, ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” (110803 ц), ААТ “17 Верасня” (109028 ц) і ААТ “Грыцкевічы” (93973 ц). Дарэчы, калі за 9 месяцаў мінулага года “вал” малака вераснёўцы выліч-валі пяцізначнай лічбай, то сёлета — шасцізначнай. Па тэмпах росту ў параўнанні з леташнім лідзіруе ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” — 178,3 %. На другім месцы — ААТ “17 Верасня” (115,4%). На трэцім — ЗАТ “1 Мая” (112,5 %). 110,6% росту дало ДП “ЭБ “Свеклавічная”. 110,2 % — ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”.
У т.л. у верасні валавы надой перавысіў леташні на 8,2% па раёне, на 18,6% — у “17 Верасня”, на 12,4% — у “ЭБ “Свеклавічная”.
За кошт чаго вырасла вытворчасць малака? Па-першае — за кошт павышэння прадуктыўнасці дойнага статка.
Сярэдні надой малака на адну фуражную карову склаў па раёне 6612 кг, што на 228 кг больш леташняга. Тэмп росту — 103,6%.



Ганну Міхайлаўну Савеню ў ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” цэняць як добрага аператара па штучным асемяненні жывёлы.
— Будзе свое- часова пакрыта карова — бу- дзе і ацёл, і малако. Ад асемянатара вельмі многае залежыць, — так ахарактарызаваў значнасць работы Ганны Савені дырэктар акцыянернага таварыства Васіль Халопіца.
Жанчына ў свой час закончыла заатэхнічны факультэт Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута. З 1988 г. працавала ў гаспадарцы заатэхнікам-селекцыянерам, асемянатарам, пабывала і ў ролі малаказборшчыка. І вось апошнія 13 гадоў зноў асемяняе кароў і цялушак на малочнатаварнай ферме “Макашы”. Выхад цялят на сто кароў і цялушак тут — да 90 галоў. Калектыў гэтай фермы трымае ў гаспадарцы першынство па прадуктыўнасці дойнага статка. За 9 месяцаў на фуражную карову надоена 8145 кг малака — на 562 кг больш леташняга. І ў гэтым ёсць значны ўклад Галіны Савені.

Самыя высокаўдойныя каровы знаходзяцца ў “Агракамбінаце Сноў”. Тут ад кожнай у сярэднім надаілі па 8324 кг малака. Па 7897 кг на карову атрымалі ў “Грыцкевічах”. Па 7616 кг — у “Агракамбінаце Нясвіжскі”. Варта адзначыць: з шасцітысячнікаў у разрад сямітысячнікаў перайшлі сёлета ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, “17 Верасня” і “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”. З чатырохтысячнікаў у разрад пяцітысячнікаў выйшлі ААТ “Лань-Нясвіж” і ЗАТ “1 Мая”. “Агракамбінат Нясвіжскі” зрабіў рывок у сямітысячнікі з леташніх 5388 кг, прыбавіўшы 2228 кг. Значная прыбаўка надою на карову таксама ў “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” — 639 кг, у ААТ “Сейлавічы” (550 кг), “17 Верасня” (508 кг).
У верасні гэтага года надой на карову дасягнуў па раёне 721 кг, што болей леташняга на 31 кг. Тэмп росту — 104,5%. Тым месяцам паправілі свае справы жывёлаводы ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, хаця тут яшчэ ёсць над чым працаваць, як і ў ААТ “Юшавічы”.
Другая крыніца напаўнення малочнага патоку — павелічэнне дойнага статка. Калі на 1 кастрычніка 2021 г. у сельгаспрадпрыемствах раёна ў ім налічвалася 17395 кароў, то па стане на 1.10.2022 г. — 18112. Болей на 717 галоў. Тэмп росту склаў 104,1%.
Таварнасць малака ў сярэднім па раёне склала 91,3% (летась за гэты перыяд была 90,4%). Самая высокая яна ў “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” — 95,5%, “ЭБ “Свеклавічная” — 93,6%, “Нясвіжскіх Астроўках” — 93,3%. Сем гаспадарак маюць яе вышэй за сярэднераённую. Восем спрацавалі ў дадзеным кірунку лепш мінулагодняга, пяць знізілі ўласную планку.

Мясныя берагі
Вытворчасць (вырошчванне) жывёлы і птушкі ў жывой вазе за 9 месяцаў склала па раёне 334482 цэнтнеры. Гэта больш леташняга на 8760 ц, тэмп росту — 102,7%. Вядучымі пастаўшчыкамі мяса спажыўцам з’яўляюцца “Агракамбінат Сноў” (204626 ц), “Лань-Нясвіж” (32543 ц), “Гара- дзея” (19211 ц) і “1 Мая” (13629 ц). У працэнтных адносінах найбольш павялічылася вытворчасць у “Сейлавічах” (+15,4%), “1 Мая” (+12,1%), “17 Верасня” і “ЭБ “Свеклавічная” (плюс 9,7%), “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” (+7%), а ў фізічным вымярэнні на першым месцы стаіць “Агракамбінат Сноў”, на другім — “1 Мая”, на трэцім — “Сейлавічы”.
У т.л. вытворчасць буйной рагатай жывёлы дасягнула па раёне 131699 ц, тэмп росту склаў 102,1%. Ён самы высокі ў “1 Мая”, “17 Верасня” і “ЭБ “Свеклавічная”. Вытворчасць свіней дасягнула 119745 ц, тэмп росту — 105%. Прытым прыбавілі ўсе чатыры гаспадаркі, што займаюцца свінагадоўляй, а найбольш — “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” (+43,4%) і “Сейлавічы” (+26,7%). Мяса птушкі за 9 месяцаў “Агракамбінат Сноў” выдаў 83018 ц, рост у параўнанні з леташнім — 100,3%.
Сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкоме па раёне склала 837 грамаў. Гэта мінус 8 г у параўнанні з леташнім. Самую высокую сутачную прыбаўку сваіх падапечных атрымалі жывёлаводы “Агракамбіната Сноў” — 1026 грамаў (плюс 2 грамы да леташняга). І яшчэ чатыры гаспадаркі палепшылі свае мінулагоднія паказчыкі.
Сярэднясутачная прывага свіней на вырошчванні і адкорме па раёне дасягнула 718 грамаў, што на 31 г больш мінулагодняга. Тэмп росту — 104,5%. 853 грамы — такі паказчык працаўнікоў галіны “Агракамбіната Сноў”, лепшы ў раёне. Пры высокай леташняй прывазе яны змаглі сёлета дабавіць 20 грамаў. Добра папрацавалі і свінаводы “НОВАГА ЖЫЦЦЯ”: яны атрымалі 639 грамаў прывагі, дабавіўшы 224 грамы.

Ёсць кармы —
будзе і прадукцыя
Уражваюць аб’ёмы прадукцыі, якую выдаюць “на гара” нашы жывёлаводы. Уражваюць і аб’ёмы работы, якую ім даводзіцца што- дзённа выконваць: накарміць, напаіць, падаіць, пачысціць, падаслаць, паважыць, палячыць, асемяніць, прыняць ацёл ці апарос. А на фермах і комплексах раёна толькі буйной рагатай жывёлы стаіць 75220 галоў. Яе прыбавілася ў параўнанні з леташнім на 2536 галоў (+3,5%). Найбольшую колькасць буйной рагатай жывёлы даглядаюць у “Агракамбінаце Сноў, “Гарадзеі” і “1 Мая”.
Усё пагалоўе трэба забяспечыць якаснымі, спажыўнымі кармамі. Па стане на 31 кастрычніка ў раёне сіласу з кукурузы назапашана больш за 320,1 тысячы тон. Найбольш — у СВК “Агракамбінат Сноў” — амаль 70 тысяч, ААТ “17 Верасня” — амаль 30 тысяч, ЗАТ “1 Мая” — каля 29 тысяч тон.
Намалочана звыш 30 тысяч тон зерня кукурузы. Закладзена 176,3 тысячы тон сенажу.
На адну ўмоўную галаву жывёлы ў сярэднім па раёне назапашана 27,75 цэнтнера кармавых адзінак.
Перад працаўнікамі вёскі стаіць зараз задача правесці зімоўку жывёлы з дастаткам кармоў, у камфортных тэмпературных і санітарных умовах. На фермах і комплексах многа зроблена падчас падрыхтоўкі да гэтага адказнага перыяду. Уведзены ў строй і новыя вытворчыя будынкі: першая чарга малочнатаварнага комплексу “Прасці” ў ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, кароўнік на 200 галоў на ферме “Наруцавічы” ААТ “Новае жыццё”. Працягваецца рэканструкцыя ў ААТ “Грыцкевічы” і “17 Верасня”.
Усе старанні накіраваны на далейшае павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,
член Беларускага
саюза журналістаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!