Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 11 °C
6c69e513 aa0a 4686 87dc 2fa806d90d93

Знаўцы свайго горада

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 1

15 лістапада ў яслях-садзе № 4 г. Нясвіжа “Караблік дзяцінства” ў рамках міжведамаснага праекта “Заўтра пачынаецца ўчора” прайшло займальнае мерапрыемства “Гід па старажытным і сучасным Нясвіжы”

Мэтай мерапрыемства з’яўлялася замацаванне ў выхаванцаў уяўленняў пра родны горад, развіццё пачуцця патрыятызму і гонару за малую Радзіму, а таксама далучэнне да багацця беларускай мовы.



Уся імпрэза адыгрывалася як падарожжа, а заданні — як прыпынкі. Калі заданні выконваліся, дзеці атрымлівалі кавалачкі пазла — герба Нясвіжа. Сюрпрызам мерапрыемства стала з’яўленне следапыта “Лявона”, які прынёс маршрутныя лісты для выхаванцаў. Дзеткі раздзяліліся на дзве каманды: хлопчыкі былі “Васількамі”, а дзяўчынкі “Васілінкамі”. Па маршрутных лістах хлопцы і дзяўчаты адправіліся ў падарожжа па родным горадзе. У гульнявой форме замацавалі ўяўленні аб славутасцях нашага горада, яго старажытных знакамітых месцах, расказалі, дзе любяць бываць са сваёй сям’ёй, адрасавалі шмат цёплых слоў і пажаданняў нашаму любімаму гораду. У ходзе падарожжа хлопцы адказвалі на пытанні пра Нясвіж, збіралі мазаіку і адгадвалі славутасці, пазнавалі геаграфію роднага краю і нават пабывалі на экскурсіі. Пры дапамозе інтэрактыўнага плаката “Прадпрыемствы нашага горада” дзеці пашырылі веды аб прадпрыемствах Нясвіжа і іх прызначэнні. Напрыклад, “Фармлэнд”, які вырабляе лекі, ці “Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання”, які выпускае малочную і кісламалочную прадукцыю.

3e24412a b5b6 4f4f 82ed 9d05998829ec

Выхаванцы атрымліваюць медалі “Знаўца свайго горада” за актыўны ўдзел у краязнаўчым мерапрыемстве

 

ах Радзівілаў расказвалі вершы, аўтарам якіх была іх выхавальніца. Паслухалі песню на роднай мове. У канцы мерапрыемства ўдзельнікі атрымалі званні “Знаўцы свайго горада”.

На самай справе, адно з самых прыемных пачуццяў — гэта гонар за маладое пакаленне. Калі ты не толькі бачыш, як яно ўдзельнічае ў разнастайных гульнях і ўрачыстасцях, але і чуеш, як з дзіцячых вуснаў льецца родная, мілагучная беларуская мова.

92a14fac c4f2 4f56 b8f0 51636b5169ac

Маленькія даследчыкі дакранаюцца да гісторыі роднага краю

 

А калі дзецям распавядаюць гісторыю і геаграфію Бацькаўчшыны, пачынаючы з маленькага ўзросту, у сэрцы расце ўпэўненасць у тым, што будучыня нашай краіны — у надзейных руках. Сёння мы бачым, што дзеткі з дашкольнай пары ведаюць пра Радзівілаў, а ўжо заўтра мы разумеем, што наша культура будзе жыць праз стагоддзі і, нават, тысячагоддзі.

Беларусь — гэта краіна з моцнымі гістарычнымі каранямі. Вялікая разнастайнасць формаў і відаў мастацтва ўласціва нашай краіне. А колькі нашых традыцый дайшло да нас скрозь гады…

6cb829c1 7f33 48ba a836 247e7c297683

Хлопчыкі з каманды “Васількі” раяцца паміж сабою, які адказ на пытанне правільны

Калі гаварыць аб традыцыях звычайнай мовай, зразумелай кожнаму ад мала да вяліка, перш за ўсё хочацца сказаць, што традыцыі — гэта ідэі, вопыт і каштоўнасці нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў, якія дапамагалі ім на працягу доўгага часу. Таму, каб не паўтараць памылкі нашых продкаў, трэба пераймаць іх мудрасць.
Усё, што мы зрабілі сёння, мае велізарны ўплыў на тое, што будзе адбывацца ў будучыні. Таму будзем сачыць за сваімі дзеяннямі, бо мы прыклад для маладога пакалення.

алерыя КОБАЗЕВА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!