Гістарычная хроніка

(Пачатак у № 51, 61, 73, 81, 85)
1920 г., верасень. У Нясвіжскім павеце адкрылі 29 школ, у т.л. тры польскія, дзве яўрэўскія. Усяго было 245 школ. У Нясвіжы адкрыты два прытулкі на 86 дзяцей, шэсць дзіцячых дамоў. Працавала “камунарская” сталоўка, у якой штодня харчаваліся каля 400 чалавек з сем’яў чырвонаармейцаў. У маёнтку Маляўшчына была арганізавана сельгасарцель.




1920 г., кастрычнік. Пры новым наступленні палякаў Нясвіж зноў апынуўся ў акупацыі.
1921 г., 18 сакавіка. Падпісаны Рыжскі дагавор паміж Савецкай Расіяй, Украінай і Польшчай. Меркавання беларусаў там не пыталіся, таму для іх ён быў прымусовым і ганебным. Дасягнутая на гэты дзень лінія фронту стала дзяржаўнай мяжой. Заходняя частка беларускіх зямель адышла панскай Польшчы. Нясвіжчына апынулася пад яе прыгнётам на доўгія 18 гадоў.

Гістарычная хронікаУраджэнец в. Лазавічы Ланскай воласці Павел Фёдаравіч Казак скончыў Нясвіжскае вышэйшае пачатковае вучылішча, а ў савецкі час — педінстытут. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне. Быў членам Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, браў удзел у нацыянальна-вызваленчым руху супраць польскай акупацыі. У 1922 г. яго за гэта арыштавалі, асудзілі на 4 гады зняволення. У 1928 — 1931 гг., 1933 г., 1936 — 1938 гг., 1939 г. знаходзіўся ў прымусовай высылцы пад наглядам паліцыі ў Баранавічах і Навагрудку. У 1939 г. — вязень канцлагера Бяроза Картузская. У час Вялікай Айчыннай вайны быў партызанскім сувязным. Да 1973 г. працаваў дырэктарам Дубейкаўскай васьмігадовай школы. Памёр у 1980 г.

 

 

Гістарычная хронікаУраджэнец в. Еськавічы Лука Лукіч Капытка атрымаў адукацыю ў пачатковым народным вучылішчы. Працаваў у маёнтках князя Радзівіла. З братам Антонам удзельнічаў у нацыянальна-вызваленчым руху супраць панскай Польшчы. За прыналежнасць да КПЗБ, распаўсюджванне палітычнай літаратуры і пракламацый, правядзенне прасавецкай агітацыі Навагрудскі акружны суд прыгаварыў яго да 4 гадоў турэмнага зняволення. Вязень канцлагера Бяроза Картузская. У гады Вялікай Айчыннай вайны дапамагаў партызанам. Пасля вызвалення ад фашысцкай акупацыі працаваў на роднай зямлі, актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі калгаса “17 Верасня”. Памёр у 1988 г.

 

1920 — 30-я гады. На Нясвіжчыне дзейнічалі падпольныя ячэйкі КПЗБ і КСМЗБ, якія вялі нацыянальна-вызваленчую барацьбу з польскімі прыгнятальнікамі. Актыўнымі арганізатарамі і ўдзельнікамі Нясвіжскага падполля з’яўляліся Р.І. Сяржант, У.П. Гуль, І.І. Ціхан, П.Ф. Казак, В.Г. Страцкевіч, П.Ф. Кудзін, А.Д. Нячай, Л.Л. Капытка, А.А. Усніч.
1928 г. Запрацаваў Сноўскі крухмальны завод, які належаў прыватнай асобе.
А побач з Нясвіжам была створана адна са старэйшых у Беларусі навуковых сельгасустаноў — Ганусаўская доследная станцыя.
1936 г. З гэтага часу адлічвае свой шлях старэйшая нясвіжская сярэдняя школа. Цяпер — гімназія.

Нясвіжская гімназія
Нясвіжская гімназія

З літаратурнымі крыніцамі працавала Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

P.S. Гістарычная хроніка будзе прадоўжана ў наступным выпуску праекта газеты да 800-годдзя Нясвіжа.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!