Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Музей-запаведнік “Нясвіж” стаў адным з “Музеяў года”

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 15.12.2022

У Мінску, у спартыўна-культурным цэнтры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў юбілейнага ХХ Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу “Пазнай Беларусь”, сярод якіх — Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.
Рэспубліканскі турыстычны конкурс “Пазнай Беларусь” штогод праводзіцца Нацыянальным агенц- твам па турызме пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і з кожным годам становіцца ўсё больш вядомым. Сведчанне таму — колькасць удзельнікаў, якая няспынна расце. У першы раз для ўдзелу ў конкурсе было пададзена ўсяго 50 заявак, сёння ж іх колькасць павялічылася да 844. Пры гэтым, у 2021 годзе рост унутранага турызму ў адносінах да 2020 года павялічыўся ў два разы.



Сярод задач конкурсу — стымуляванне канкурэнтаздольнасці рынку турыстычных паслуг Рэспублікі Беларусь, заахвоч- ванне за ўклад у развіццё турыстычнай індустрыі, прыцягненне ўвагі да турыстычных брэндаў, стварэнне станоўчага вобразу Рэспублікі Беларусь як краіны, прывабнай для турыстаў, экскурсантаў, прыцягненне насельніцтва да актыўных формаў адпачынку, прапаганда здаровага ладу жыцця, папулярызацыя гістарычных славутасцей, культурнай і прыроднай спадчыны Рэспублікі Беларусь, павышэнне прэстыжу прафесій, занятых у турыстычнай індустрыі, стымуляванне выкарыстання сучасных тэхналогій у турызме.
Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” атрымаў Грамату за ўдзел у намінацыі “Музей года” (паднамінацыя “Рэспубліканскія/абласныя (уключаючы мінскія гарадскія) музеі”). Усяго ж намінацый было 13.
Як адзначыла намеснік дырэктара музея-запаведніка “Нясвіж” Наталля Жэрка, такія конкурсы даюць дадатковы стымул для далейшага развіцця і аналізу вынікаў сваёй дзейнасці. Даюць матывацыю працаваць яшчэ лепш.
Назва конкурсу — “Пазнай Беларусь” — шмат у чым стала дэвізам і заклікам як да беларускіх турыстаў — падарожнічаць па роднай краіне, так і да прафесіяналаў турыстычнага бізнесу — адкрываць для сябе новыя магчымасці і турыстычны патэнцыял Беларусі. Да таго ж, конкурс стаў свайго роду пляцоўкай для абмену вопытам паміж калегамі з туріндустрыі.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!