Няхай і сцяг беларускі лунае, і гімн беларускі гучыць

— Летась на рынку чула размову прыезджых прадаўшчыц. Бацькі, не ведаю, якога горада, гвалт учынілі.
Абураліся, што дзецям трэба ведаць гімн Беларусі.

— А ў Амерыцы вучні яго заўсёды выконваюць.
— У Амерыцы дзеці англійскую мову ведаюць.




— А хто беларускім дзецям перашкоджвае ведаць беларускую мову, спяваць гімн сваёй дзяржавы? Вывучай мову, чытай беларускую літаратуру. Лічыце: мала гадзін на іх адведзена ў школе? А што, самастойна лянота пазаймацца? Лепей з гаджатамі пасядзець?
— І гімн спяваюць, і дзяржаўны флаг падымаюць. І не толькі ў ЗША. У Велікабрытаніі, Японіі, Аўстраліі, Індыі, Турцыі, Узбекістане, Мексіцы… У Кітаі, чытала, вывучэнне нацыянальнага гімна ўключана ў школьную праграму з мэтай выхавання патрыятызму. Цырымонія выканання гімна і ўзняцця дзяржаўнага флага праводзіцца перад пачаткам заняткаў кожны паня- дзелак. У Расіі — таксама ў пачатку навучальнага тыдня.
Малых з дзіцячага садка выхоўваюць у патрыятычным духу. Ведаеце, якім пастулатам кіруюцца на Захадзе? “Якой бы ні была наша краіна, яна — наша краіна”. А ў нас некаторыя чамусьці ганяць сваё. Без аналізу, без параўнанняў, без хоць маленькага пачуцця патрыятызму. Чаму?
— Ад пэўнага выхавання ідзе. Дакладней — ад яго адсутнасці. Як гэта так: 16-гадовы хлопец, 10-класнік, вучыць праз інтэрнэт беларусаў, як пускаць пад адхон паязды, як рыхтаваць кактэйлі Молатава. Вучыць нападаць на праваахоўнікаў, збіраецца ісці “партызаніць”. Два гады сядзіць у сваіх чатах з падобнай тэматыкай. Перадавалі ў навінах. Розуму недаступна… Хлопец, а калі ў тым вагоне, што пойдзе пад адхон, будзе ехаць твае мама ці тата, бабуля, сябар ці лепшая на свеце для цябе дзяўчына?! Галоўку ўключай! Адтуль усё ідзе: у першым класе дзіцятка не хоча дзяржаўны гімн спяваць (ці мамка не дазваляе?!), а ў дзясятым гатова паязды ўзрываць (ці ўсё тая ж мамка бласлаўляе на злачынства?!).
— Мне маці расказвала, што ў савецкі час, у 70 — 80-х гадах, на дзяржаўныя святы ў вёсцы на хатах вывешвалі дзяржаўны беларускі сцяг. Пасля распаду Савецкага Саюза бацькі доўга захоўвалі ў каморцы палотнішча з дрэўкам. Праўда, не ведаю, дзе яно потым дзелася…
— І паглядзіце яшчэ: калі замежныя функцыянеры ад спорту хочуць пакараць якую-небудзь дзяржаву, яны могуць дазволіць яе камандзе браць удзел у спаборніцтвах, толькі без яе гімна і не пад яе флагам. На Захадзе гімн і флаг апрыёры атаясамліваюцца з незалежнасцю дзяржавы, гэта яе бясспрэчныя сімвалы, яе ідэалогія.
— А і праўда, як хораша гучаць словы беларускага гімна: “Мы беларусы — мірныя людзі, сэрцам адданыя роднай зямлі…”. У яго радках — наша гісторыя, нашы памкненні, мары, жаданні. Як жа назваць таго чалавека, які заклікае “пускаць пад адхон паязды”? Бандытам? Нелю-дзем? Вурдалакам?
–– А вы ведаеце, што сёлета ў лістападзе адзначылі 120-годдзе кампазітара Нестара Сакалоўскага, аўтара музыкі нашага гімна? Словы гімна БССР памяняліся, а мелодыя засталася той жа. Якая моц, якая шыр!
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!