Меню
Курс $  3.26 | €  3.51 | ₽100  3.54 |
Погода 12 °C

Навагодні квэст на лясной паляне

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 3

Пост опубликован: 03.01.2023

Новы год любяць усе – ад малога да вялікага. Для дзяцей гэта падарожжа ў чароўную краіну, для дарослых – магчымасць узгадаць дзяцінства і вярнуцца ў лепшыя моманты свайго жыцця. Стварыць атмасферу свята не ў звыклым для ўсіх месцы – школьнай зале, а ў сапраўдным зімовым лесе змаглі ўдзельнікі сямейнага клуба «Згода» пад кіраўніцтвам настаўніцы А.А. Сідаровіч, правёўшы навагодні квэст «У пошуках Дзеда Мароза».



Бацькі, ператварыўшыся ў казачных герояў: Бабу Ягу, Лясуна, Снегавіка і Дзеда Мароза, арганізавалі шэраг выпрабаванняў для дзяцей. Рабятам прыйшлося гаварыць кампліменты страшнай Бабе Язе, танцаваць з ёю і «лётаць на мятле», адгадваць загадкі Лясуна, гуляць у снежкі са Снегавіком і пісаць пісьмо Дзеду Марозу.

Бацькі разам з дзецьмі ўпрыгожвалі ёлачку, вадзілі карагоды, удзельнічалі ў конкурсах на свежым паветры.

Сустрэча з Дзедам Марозам адбылася. Ён прынёс жарты, гульні і, вядома ж, падарункі. Завяршылася казачнае дзеянне вячоркамі ля кастра і адчуваннем таго, што дарослыя і дзеці – адзіная, дружная сям’я.

Настаўнік пачатковых класаў ДУА «Карцэвіцкая сярэдняя школа»

Сідаровіч Анжэліка Алегаўна

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!