Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 10 °C

Хто жыве ў горадзе майстроў?

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 11.01.2023

16 снежня адкрылася навагодняя выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва народнага клуба майстроў «Дыяменты Нясвіжскага краю».
Што на ёй можна ўбачыць і хто ў ёй паўдзельнічаў, распавяла кіраўнік клуба Вікторыя Лукашэвіч.

–– Некалькі разоў на год у Нясвіжскім раённым цэнтры культуры праводзяцца выставы народнай творчасці, у тым ліку тэматычныя: велікодныя і калядныя, да 8 сакавіка і 23 лютага, а таксама да многіх іншых святаў, якія ёсць у нас у календары, –– расказала Вікторыя Аляксандраўна. ­–– На гэтай навагодняй выставе прадстаўлены як традыцыйныя, так і нетрадыцыйныя (сучасныя) віды народнай творчасці: дэкор бутэлек, інкрустацыя саломкай, мылаваранне, лапікавае шыццё, стварэнне цацак і вырабаў са скуры. Акрамя майстроў клуба, сённяшні навагодні арт-базар узбагацілі яшчэ і наведвальнікі раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.



Таксама Вікторыя Лукашэвіч сама шукае пакуль незнаёмыя для несвіжан таленты і запрашае іх паўдзельнічаць у выставах.

Хто жыве ў горадзе майстроў? Хто жыве ў горадзе майстроў? Хто жыве ў горадзе майстроў?— Мы рады новым асобам, новай творчасці, — адзначыла мая суразмоўца. — Адзін з прыкладаў — Ірына Лукашэвіч, работы якой зусім нядаўна з’явіліся на нашых выставах. Я, убачыўшы яе вырабы, адразу захацела паказаць іх у нас.

Выстава будзе працаваць да 20 студзеня. Таму яшчэ ёсць час палюбавацца на экспанаты, а таксама набыць іх як падарункі або сувеніры для родных і блізкіх.
Максім ЖУК.
Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!