Меню
Курс $  3.07 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 8 °C
Прыгавораны да расстрэлу

Прыгавораны да расстрэлу

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 2

Пост опубликован: 16.01.2023

Праз Нясвіж пэўны час пралягаў жыццёвы шлях Рафаіла Іванавіча Сяржанта, ураджэнца Стаўбцоўскага раёна.
У 1939 — 40-х гадах ён — кіраўнік прадзільна-ткацкай фабрыкі.
У 1947 — 50-х гадах узначальваў Нясвіжскі райвыканкам.
Гэта чалавек няпростага лёсу.

Рафаіл Сяржант — яскравы прадстаўнік прыхільнікаў марксісцка-ленінскай ідэалогіі, змагар за інтарэсы працоўнага чалавека, удзельнік нацыянальна-вызваленчай барацьбы беларускага народа. У 1920 г., калі нашу тэрыторыю акупіравалі польскія войскі, па заданні павятовага кіраўніцтва ён перайшоў на нелегальнае становішча, арганізаваў падпольны рух у нясвіжска-прынёманскім краі, каб змагацца з белапалякамі. У 1925 г. палявы суд у Нясвіжы прыгаварыў Рафаіла Сяржанта да расстрэлу. Але ад вышэйшай меры яго выратавала грамадскасць, якая адстойвала інтарэсы і жыццё падпольшчыка. Выязная сесія Навагрудскага акруговага суда замяніла расстрэл на 15-гадовае зняволенне ў турме. Больш 10-і гадоў Рафаіл Іванавіч правёў у адзіночных камерах і каля чатырох гадоў — у падвалах Навагрудскай турмы, на “лукішках” у Вільні, у розных катаржных турмах. Вызвалілі яго ў верасні 1939 года, як і ўсю Заходнюю Беларусь ад іга панскай Польшчы. Аб тых страшных выпрабаваннях мужнага беларуса можна прачытаць у кнізе ўспамінаў “У суровыя гады падполля”.



У кастрычніку 1939-га Р.І. Сяржант быў выбраны ў Народны сход Заходняй Беларусі, што прайшоў у Беластоку, ад Гавязнянскай выбарчай акругі Нясвіжскага павета.

Прыгавораны да расстрэлу

Рафаіл Іванавіч Сяржант, удзельнік нацыянальна-вызваленчай барацьбы беларускага народа з польскімі акупантамі. Нарадзіўся 16 студзеня 1897 г. у м. Гавязна Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер Стаўбцоўскага раёна, у сям’і селяніна. У 1916 годзе яго прызвалі ў армію. Юнак апынуўся ў асяроддзі рэвалюцыйна настроеных салдат. Пранікнуўся марксісцкімі ідэямі і вырашыў змагацца за інтарэсы працоўных.
У 1918 годзе быў дружыннікам народнай міліцыі ў Віцебску. Пасля вызвалення нашай тэрыторыі ад нямецкай акупацыі вярнуўся дамоў,
працаваў пісарам, старшынёй Свержанскага валаснога выканаўчага камітэта

У ліку 926 пасланнікаў працоўных заходніх зямель Беларусі Рафаіл Іванавіч Сяржант прагаласаваў за далучэнне да Савецкай Беларусі, каб зніклі пагранічныя слупы, загаіліся раны на роднай зямлі, у сэрцах і душах беларусаў, якіх сілком разарвалі, разлучылі, а жыхароў заходніх рэгіёнаў ператварылі ў халопаў, парабкаў польскіх паноў. Прагаласаваў за яднанне нацыі.

У чэрвені 1940 г. землякі выбралі яго дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР. Перадваенным часам, у 1940 — 1941-м, і пасля, у 1945 — 1947-м гадах, Рафаіл Іванавіч працаваў намеснікам старшыні Баранавіцкага аблвыканкама (нагадаю, што да 1954 г. наша тэрыторыя ўваходзіла ў склад Баранавіцкай вобласці). Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, пайшоў на фронт, каб знішчаць нямецка-фашысцкіх акупантаў.

1947 — 1950-ы гады працы старшынёй Нясвіжскага райвыканкама былі нялёгкімі. Народная гаспадарка аднаўлялася пасля вайны і пасля 18-гадовага апусташэння польскай акупацыяй. Так, сярэдняя ўраджайнасць у нашым раёне ў 1946 г. была: пшаніцы — 9 ц/га, грэчкі — 5, гароху — 6, бульбы — 95 ц/га. Ад голаду назіраўся падзёж жывёлы. Разам з тым, у калгасах справы выглядалі лепей. Напрыклад, бульбы там збіралі па 150 ц/га. Таму далейшы кірунак на калектывізацыю быў вельмі актуальны. У 1947 г. сельгасарцель імя Сталіна арганізавалі сяляне в. Юшавічы. У 1948-м сяляне вёсак Лань, Іванава, Чанавічы, Пукелеўшчына аб’ядналіся ў калгасы “Ленінскі шлях”, “Перамога”, імя Сталіна, імя Жданава; сяляне Саскай Ліпкі — у калгас “Радзіма”; вяскоўцы Сейлавічаў — у калгас імя Дзяржынскага. Калектыўныя гаспадаркі з’яўляліся ва ўсіх вёсках раёна. У 1948 г. ура- джайнасць збожжавых у іх дасягнула 14,3 ц/га. У 1950 г. на палі калгасаў упершыню выйшлі збожжаўборачныя камбайны. Рос аб’ём вытворчасці прамысловых прадпрыемстваў: райпрамкамбіната, спіртзавода, крухмальнага завода.

У першым нумары раённай газеты “Чырвоны сцяг” за 1949 год быў змешчаны артыкул Рафаіла Іванавіча Сяржанта, дзе ён расказваў: адноўлена з руін або зноў створана больш за 15 прамысловых прадпрыемстваў, за пасляваенныя гады ў горадзе і раёне пабудавана 826 жылых дамоў. Значна расшырылася сетка навучальных устаноў, устаноў аховы здароўя і культуры. На народную асвету і ахову здароўя трацілася больш 80 % раённага бюджэту.
Жыццё наладжвалася. Рафаіл Іванавіч унёс у развіццё Нясвіжа і раёна вялікі ўклад.

У 1950 — 1954 гг. ён з’яўляўся начальнікам Баранавіцкага абласнога ўпраўлення па справах сельскага і калгаснага будаўніцтва. Затым, да 1961 г., быў сакратаром выканкама Баранавіцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных.

Рафаіл Іванавіч Сяржант узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны
1-й і 2-й ступеняў, “Знак Пашаны”.

У апошнія гады свайго жыцця гэты цікавы, неардынарны чалавек з’яўляўся навуковым супрацоўнікам Баранавіцкага краязнаўчага музея, служыў высакародной справе захавання беларускай гісторыі і культуры, этнаграфіі і народных традыцый. Яго не стала ў 1974 годзе.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,заслужаны журналіст
Беларускага саюза
журналістаў.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!