Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 9 °C

Цёплыя словы і падарункі — людзям з вялікім жыццёвым вопытам

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

рамках дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” жыхары аддзялення забеспячэння кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прымалі віншаванні.

Падарыць людзям з вялікім жыццёвым вопытам і рознымі лёсамі цёплыя словы і падарункі прыехала шмат гасцей. Сярод іх — першы намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Мінскага аблвыканкама Вера Барысевіч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Таццяна Толсцік, дырэктар Нясвіжскага РТЦСАН Андрэй Петручэня, старшыні Нясвіжскіх раённых арганізацый ГА “Беларускі саюз жанчын” і “Белая Русь” Святлана Антончык і Ала Тронца, прадстаўнікі “БРСМ” Святлана Абрамовіч і Ангеліна Буко.



За кубачкам гарбаты госці бліжэй пазнаёміліся з пражываючымі, распыталі пра іх жыццёвыя шляхі, пазналі, што больш за ўсё іх трывожыць ці цешыць.
Не абышлася сустрэча і без падарункаў — для кожнага быў падрыхтаваны памятны сюрпрыз. Крыху больш слоў падзякі за свой жыццёвы шлях і вопыт пачулі ў гэты дзень юбіляры — іх у аддзяленні ўсяго пяцёра. Самай старэйшай з іх — Алене Міхайлаўне Стангілоўскай споўнілася 90 гадоў.
Напрыканцы ўсе атрымалі асалоду ад канцэртных нумароў і цудоўнай каляднай пастаноўкі, якія прадставілі артысты Затур’янскага СДК і маленькія чытальнікі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!