Людзі рады – прыйшлі Каляды!

 

Гэтымі гучнымі, яскравымі, словамі пачалася цікавая забава ў нашай дашкольнай установе. Гэта было сапраўднае фальклорна–музычнае свята.
Маляўніча прыбраная зала, дзе кожная рэч мае свой сэнс, вітала ўсіх. Тут саматканыя капы, посцілкі і ходнікі, вышытыя буйнымі кветкамі сурвэткі і рушнікі, самабытны драўляны і гліняны посуд, бялюткія абрусы на вялізных сталах. А на гэтых сталах! Зірнеш налева — тут табе і мачоны яблык, і хрусткая капустка, і камяк. Зірнеш направа – ласункі, розныя прысмакі, печыва, мядок, аладкі. Прама кінеш позірк – тоўстыя шматкі сала, вэнджаныя паляндвіцы, смажаныя каўбасы. І самая галоўная абрадавая і святочная страва – калядная куцця.Людзі рады – прыйшлі Каляды! Людзі рады – прыйшлі Каляды! Людзі рады – прыйшлі Каляды!




З першых хвілін выхаванцы ўважліва сачылі за гісторыяй, якая адбываляся з Лявонам і Лявоніхай на іх вачах. Да іх хаты прыходзілі калядоўшчыкі, вяселыя хлапчукі і дзяўчаты ў прыгожым нацыянальным аддзенні, з вяселымі песнямі, жартоўнымі прыпеўкамі. Завіталі і іншыя госці: Мікола і Каза, Цыганка і Цыган з Мядзведзем, Чорт і Вядзьмарка. Дзеці з захапленнем спявалі, танцавалі, гулялі у народныя гульні, вадзілі карагоды. Лявон з Лявоніхай таксама кінуліся ў скокі пад вяселую музыку. А якая ж Каляда без варажбы? Цыганка адкрыла кожнаму, што чакае іх у наступным годзе.
Свята скончылася, але засталося галоўнае – добры настрой і магчымасць дакрануцца да беларускай культуры, народнай творчасці. Гэта была не чарговая даніна модзе, а неабходная частка мастацкага выхавання дзяцей, пры якой нельга ігнараваць вопыт, накоплены традыцыйнай культурай. І калі мы гаворым цяпер аб неабходнасці больш шырокага авалодвання роднай мовай, то пачынаць гэту работу неабходна з нараджэння. Зразумела, што народная творчасць займае абмежаванае месца ў дзіцячым жыцці і не можа поўнасцю забяспечыць яго інтарэсы. Таму трэба падыходзіць разумна да яе выкарыстання. Пачуцце меры і густа дапаможа вызначыць колькасць фальклорнага матэрыялу, які будзе зразумелым і цікавым, адпавядаючым сенняшнім эстэтычным патрабаванням.

Таццяна Бурдюк,
выхавацель дашкольнай адукацыі
ДУА “Дашкольны центр развіцця дзіцяці “Сонейка” в. Рудаўка”

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!