Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 10 °C

Прафарыентацыя: каб дакладна вызначыцца ў жыцці

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Выбар прафесіі — адно з ключавых жыццёвых рашэнняў.

Куды падаць дакументы? Якія ўмовы для іх прыёму? Ціі прадастаўляецца інтэрнат? Які прахадны бал і якая навучальная ўстанова больш прэстыжная?

На гэтыя і іншыя пытанні вучням устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Нясвіжскага раёна расказалі прадстаўнікі навучальных устаноў рэспублікі.Прафарыентацыя: каб дакладна вызначыцца ў жыцці



У сценах раённага цэнтра культуры перад моладдзю выступілі спікеры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Віцебскай ордэна “Знак гонару” дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Навапольскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа. Прафарыентацыя: каб дакладна вызначыцца ў жыцці

За час сустрэчы будучыя абітурыенты пазнаёміліся са спецыяльнасцямі, асаблівасцямі навучання па іх, пазанавучальнай дзейнасцю кожнай з устаноў. Усе хвалюючыя пытанні школьнікі мелі магчымасць задаць у фае, дзе прадстаўнікі давалі больш падрабязную інфармацыю, кансультавалі жадаючых індывідуальна.Прафарыентацыя: каб дакладна вызначыцца ў жыцці

Такія мерапрыемствы нярэдка становяцца адпраўной кропкай для вызначэння жыццёвай стратэгіі для юнакоў і дзяўчат. І вельмі адказна зрабіць узважаны, абдуманны выбар, каб у далейшым атрымаць прафесію, якая будзе падабацца, будзе мець попыт на рынку працы.Прафарыентацыя: каб дакладна вызначыцца ў жыцці

Пра падрабязнасці прафарыентацыйнай сустрэчы — у бліжэйшых нумарах газеты.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!