Дзеля росквіту роднага краю

Гарадзейскі сельскі выканаўчы камітэт па выніках работы за 2022 год прызнаны лепшым у раёне сярод пассельвыканкамаў.

Сельвыканкам — гэта месца, куды ў першую чаргу людзі звяртаюцца з праблемамі, куды ідуць па дапамогу і падтрымку. Ад таго, наколькі якасна старшыня арганізуе супрацоўніцтва з прадпрыемствамі і ўстановамі, размешчанымі на падведамаснай тэрыторыі, узаемадзеянне з вяскоўцамі, у многім залежыць якасць жыцця мясцовых жыхароў.




Тэрыторыя, што займае Гарадзейскі сельсавет, складае 17187,99 гектара. Усяго тут 21 населены пункт, 3 з якіх з’яўляюцца аграгарадкамі: Ударны, Новагарадзейскі і Астроўкі. Эканамічную стабільнасць падтрымліваюць тры вытворчыя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Яны забяспечваюць насельніц- тва значнай колькасцю працоўных месцаў. Для прыкладу, у ААТ “Гарадзея” працуюць 285 чалавек, у ДП “ЭБ “Свеклавічная” — 238, ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” дае работу 207 працаўнікам. Трэба адзначыць, што на тэрыторыі сельсавета функцыянуюць тры ўстановы адукацыі, столькі ж –– аховы здароўя і сем устаноў культуры. Адметнай асаблівасцю гэтай тэрыторыі многія па праве лічаць эка- сцежку “Чароўны свет Завітанскага лесу” ў вёсцы Завітая. Больш падрабязна аб усім гэтым расказала старшыня Гарадзейскага сельскага Савета дэпутатаў Наталля Цвірко:Дзеля росквіту роднага краю

— Магу сказаць, што важнейшай сваёй задачай мы бачым арганізацыю работы з насельніц- твам і задавальненне надзённых патрэб і запытаў людзей, далучэнне іх да актыўнай грамадска-палітычнай, эканамічнай і сацыяльна-культурнай дзейнасці. Сваю работу мы, безумоўна, плануем. І план складаем, абавязкова звяртаючы ўвагу на самыя вострыя пытанні. Цесна супрацоўнічаем з сельскагаспадарчымі арганізацыямі, установамі культуры, адукацыі, аховы здароўя, нашымі старастамі вёсак, дэпутатамі сельскага Савета, членамі сельвыканкама. І гэта работа, вядома, мае сваю сістэму.

У сельсавеце створаны зямельны фонд. Яго мэта — у выпадку неабходнасці забяспечыць грама- дзян зямельнымі ўчасткамі для вядзення асабістых падсобных гаспадарак, агародніцтва.

На тэрыторыі сельсавета размешчана 11 грамадзянскіх могілак. Акрамя звыклых падкоскі пустазелля і вывазу смецця, якія ажыццяўляюцца Гарадзейскім участкам раённага УП “Нясвіжская ЖКГ” пры дапамозе працаўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў сельсавета, сіламі і сродкамі вяскоўцаў праводзяцца суботнікі. У лістапа- дзе быў устаноўлены помнік у гонар землякоў, якія не вярнуліся з вайны, у аг. Ударны.

Вялікая работа была ў мінулым годзе і ў сувязі з падрыхтоўкай да раённых дажынак. Паклалі асфальт на вуліцах Лугавой і Азёрнай, правялі ямачны рамонт на вуліцы Чырванасцяжнай у п. Новагарадзейскім. Была арганізавана аўтамабільная стаянка насупраць крамы-сталовай ААТ “Гарадзея”. Праведзена абрэзка дрэў, дапамогу ў якой аказала ААТ “Гарадзея”. У скверы было ўстаноўлена 14 ліхтароў, 14 лавак, 8 сметнікаў і іншае.Дзеля росквіту роднага краю

Актыўная дзейнасць вядзецца і па іншых напрамках. Па праграме жыллёвага будаўніцтва сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі ўзводзяцца новыя будынкі для спецыялістаў і работнікаў гаспадарак. У сельсавеце прадстаўлена інфармацыя па прынцыпе “адно акно” з указаннем пераліку паслуг, якія могуць аказвацца (усяго 44 пункты). Таксама створана і працуе назіральная камісія ў складзе 18 чалавек, савет грама- дзянскага пункта аховы правапарадку. Шмат робіцца ў сферы культуры: акрамя тэматычных канцэртаў, праводзяцца экалагічныя гульні, сямейныя, народныя святы і святы здароўя, пазнавальныя праграмы. Не забываюць, вядома, і пра святы вёсак.

Так і ладзіцца работа — у цесным супрацоўніцтве з насельніцтвам.

Валерыя КОБАЗЕВА.
Фота Дарыны МІТРАКОВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!