Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.49 |
Погода 10 °C

Высокі прафесіяналізм і трапяткое стаўленне да пацыентаў

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 06.03.2023

Лепшай у сваім напрамку па выніках мінулага года ў нашым раёне стала Сноўская амбулаторыя. І нядзіўна. Вялікі двухпавярховы будынак абсталяваны і ўкамплектаваны накшталт паліклінікі. Тут працуюць вузканакіраваныя спецыялісты, насельніцтву аказваецца шырокі спектр паслуг, а таксама існуе свой дзённы стацыянар.

Тут функцыянуюць кабінеты фібрагастрадуадзенаскапіі (гастраскоп страўніка — зонд), фізіятэрапіі — з ваннамі і падводным душам-масажам, фізіякабінет, у якім пацыенту аказваюцца паслугі магнітатэрапіі, парафінатэрапіі, УФА-тэрапіі (кварц), дарсанвалізаціі і іншыя. Працуюць кабінеты педыятра з чыстай і бруднай зонай, кабінет здаровага дзіцяці, тэрапеўтычны кабінет дзённага стацыянару, стаматолага і ЭКГ, рэнтген-кабінет, акушэрскі і кабінет хірурга. Ёсць свая рэгістратура, лабараторыя і ЦСА, дзе праходзіць стэрылізацыя інструментаў. Таксама прыём вядуць два ўрача агульнай практыкі разам з памочнікам урача.



Высокі прафесіяналізм і трапяткое стаўленне да пацыентаў

Электракардыяграму пацыенту праводзіць акушэрка і па сумяшчальніцтве медсястра агульнай практыкі Крысціна Казубоўская

Колькасць насельніцтва тут вялікая — больш за 3,5 тысячы чалавек. Акрамя таго, за Сноўскай амбулаторыяй замацаваны два фельчарска-акушэрскія пункты — Пагарэльцаўскі (в. Слабада) і Друцкаўшчызненскі (в. Друцкаўшчызна), у якіх абслугоўваецца 354 і 419 чалавек адпаведна.

— Нагрузка вялікая, безумоўна, але ў нас высокакваліфікаваны персанал. А галоўнае, гэта яшчэ і чулыя людзі з чалавечным стаўленнем да пацыентаў, — распавядае загадчык амбулаторыі Кацярына Кароль. — Цікавых выпадкаў, якія патрабуюць асаблівага рэагавання спецыялістаў, у рабоце нашай установы было дастаткова, ледзь ні кожны тыдзень нешта незвычайнае фіксуем.

Высокі прафесіяналізм і трапяткое стаўленне да пацыентаў

Загадчыкам амбулаторыі Кацярына Кароль працуе ў Снове два гады. Сумяшчае гэтую пасаду з дзейнасцю ўрача агульнай практыкі. Да гэтага па той жа спецыяльнасці прымала пацыентаў у Гарадзейскай паліклініцы.
Калектыў характарызуе Кацярыну Сяргееўну як выдатнага спецыяліста, заўсёды кампетэнтнага ў сваёй справе, і як адказнага, спагадлівага кіраўніка.

Вось падчас успышкі каранавіруса няпроста было. Натоўпы людзей у калідорах, і ў кожнага розны стан — нехта больш-менш трымаецца, а камусьці ўжо зусім дрэнна. Таму мы на той момант рабілі візуальны агляд, каму горш, нягледзячы на чаргу, не беручы пад увагу, які чалавек па ліку ў кабінет. Вельмі зладжана працавалі, аддавалі ўсе сілы, узаемазамянялі адзін аднаго. Самі хварэлі па некалькі разоў, але трымаліся.

— Цяпер, вядома, больш спакойна, чым у перыяд эпідэміі кавіду, — адзначае Кацярына Сяргееўна. — Але незалежна ад загружанасці і складанасці сітуацыі, нашы работнікі заўсёды гатовыя прымаць людзей і ўсебакова ім дапамагаць.

Аб прафесіяналізме мясцовых медработнікаў распавялі і пацыенты амбулаторыі, якія ў момант майго наведвання праходзілі працэдуры: «Вельмі ўважліва ставяцца да лю- дзей, заўсёды выслухаюць и дапамогуць», — адзначыла жыхарка пасёлка, выходзячы з працэдурнага кабінета.

Хочацца пажадаць калектыву амбулаторыі з такім жа падыходам ды настроем рухацца наперад, а наведвальнікам установы памятаць пра тое, што ўласнае здароўе — у тым ліку ў руках кожнага з нас!

Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.
Фота Ірыны ЛУЧЫНОВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!