Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

Ёсць 1198 грамаў у суткі!

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Лютаўская раніца яшчэ з прыцемкамі. Лёгкі марозік асвяжае паветра.
Данута Вацлаваўна спяшаецца на ферму. Яна тут, у Жанкавічах, недалёка ад іх, Маляйковічаў, хаты. Думкі жанчыны ўжо аб сваіх падапечных, цялятках. Як пераначавалі? Ці хоць не захварэла каторае? Як будуць прывыкаць да новага месца жыхарства толькі што прывезеныя з іншых гаспадарак?

32 гады даглядае цялят на МТФ “Жанкавічы” адкрытага акцыянернага таварыства “Новае жыццё” Данута Маляйковіч, а хваляванне пра іх самаадчуванне і здароўе ў яе душы не прахо- дзяць, як і імкненне правільна пакарміць, прылашчыць жывёлінку. Таму і сустракаюць яе цяляты з радасцю, дурасліва, так і стараюцца пабарукацца праз клетку, лізнуць руку. Цялятніца разам з ветфельчарам правярае, ці ўсе з’елі корм, ці не засумавала каторае, адчуўшы сябе нездаровым. Затым прыносіць ім “сняданак”, налівае чыстую ваду для піцця. Падкідае свежую салому пад ногі. У яе на дарошчванні стаяць цяляты з месячнага ўзрос- ту. Тут ім робяць патрэбныя прышчэпкі. Цялятніца прывучае да дарослай ежы: сена, кукурузы з камбікормам. І малако дае: адным — на працягу тыдняў двух, іншым — на працягу месяца. У рацыёне трэціх, самых большых, рослых, яго ўжо зусім няма. Такой дыферэнцыяцыі прытрымліваецца строга, галоўнае — каб выхаванцы добра прыбаўлялі ў вазе. Летась сярэднясутачная прывага адной галавы ў яе групе дасягнула 1198 грамаў — на 67 грамаў болей, чым у 2021 годзе. Адначасова даглядае да 75 галоў. Маладняк рэгулярна ўзважвае, і калі вага кожнага дасягае 120 кілаграмаў, перадае на далейшае дарошчванне.



— Не меней 120 кілаграмаў, — падкрэслівае Данута Вацлаваўна. — Каб і далей развівалася добра. Таму здаю адначасова розную колькасць: 25, 30, 40, 50 галоў. Кожнае цяля ўтрымліваецца ў індывідуальнай клетцы. Тыя клеткі, што вызваліліся, рабочыя з брыгады чысцяць, мы белім вапнай сценкі, апрацоўваем падлогу. І запаўняем новым пагалоўем. Даглядаю іх месяц-два.
— Ці ўзнікае прывыканне да цялят? — пытаюся ў сваёй суразмоўцы.
— Так, прывыкаеш. Ёсць і любімцы. І шкада расставацца, калі наступае час. Жывёла таксама да цябе прывыкае. Таму стаўлюся да яе з дабрынёй, ласкава. Калі загружаем цялят для перавозкі ці выгружаем іх у сябе, не дазваляю нікому ні біць, ні падганяць электрашокерам. Для іх і так гэта стрэс, таму жывёлаводам трэба працаваць спакойна, цярпліва, быць уважлівым, многа ведаць.
Ёй вопыту ўжо не займаць. А некалі не думала, што “прыкіпіць” да справы. У калгасе калісьці прапанавалі часова папрацаваць на цялятніку — і яна дагэтуль на тым жа месцы. Да вясковай работы Данута Вацлаваўна прызвычаеная. Мама некалі была загадчыцай фермы, а дачка дома дапамагала гаспадарку весці. Цяпер на ферме і яе муж, Сяргей Сяргеевіч Маляйковіч, працуе. Таксама жывёлаводам, толькі на дойным статку.
За добрасумленную працу Данута Вацлаваўна неаднаразова атрымлівала граматы і падзякі абласнога і раённага ўзроўню. Апошняя ўзнагарода была напрыканцы мінулага года, калі ездзіла ў скла-дзе дэлегацыі Нясвіжчыны на падвядзенне вынікаў работы працаўнікоў жывёлагадоўчай галіны вобласці. На ім мая гераіня атрымала Ганаровы дыплом Мінскага абласнога выканаўчага камітэта як пераможца ў абласным спаборніц- тве за дасягненне лепшых паказчыкаў у жывёлагадоўлі сярод аператараў жывёлагадоўчых комплексаў і фермаў па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
Фота Ірыны ЛУЧЫНОВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!