Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.49 |
Погода 4 °C

З адказнасцю і аптымізмам — толькі наперад!

Дарья Пивоварская 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 06.03.2023

Час пасля зімы — для людзей зямлі заўсёды найбольш актыўны і адказны. “Сумаваць не прыходзіцца!” — бадзёра адказвае Сяргей Ломскі.
Трактарыст-машыніст СВК “Агракамбінат Сноў” працуе на пагрузчыку “Амкадор 352” больш за 20 гадоў. Тэхніку мужчына любіць, і яна яму таксама ўдзячная.
Свой шлях у прафесію Сяргей Іванавіч пачаў яшчэ 17-гадовым юнаком. Скончыў Сноўскі вучэбна-педагагічны комплекс, атрымаўшы тэхнічную спецыяльнасць, і адразу стаў прымяняць свае веды на практыцы.



Зараз, азіраючыся назад, кажа, што работу сваю, безумоўна, любіць:
— Ну а вы як думаеце? Столькі гадоў працую… Вядома, люблю. Усё, што выконваю, люблю. Напрыклад, у адзін дзень — буртую пясок, у другі — удзельнічаю ў добраўпарадкаванні свінакомплекса, ну і абслугоўванне тэхнікі ўсебаковае — таксама за мной.

Трэба адзначыць, што Сяргей Іванавіч — чалавек пазітыўны, да ўсяго падыходзіць з добрым настроем. Гэта адчуваецца па нашай размове.

— Я да любой сітуацыі, у тым ліку і да сваёй справы, стаўлюся энергічна, з усмешкай. Сумаваць не люблю, ды і не атрымліваецца ў мяне. Па такім жа прынцыпе і з калегамі будую зносіны, і з кіраўніц- твам. Бо, пагадзіцеся, кожнаму з нас хочацца, каб стасункі былі наладжаныя, каб было проста і лёгка.

У сваёй прафесіі галоўнымі якасцямі для чалавека, які працуе на зямлі, Сяргей Іванавіч лічыць адказнасць і аптымізм. “Тады, — кажа, — любая справа ладзіцца!”.
Акрамя працы, мужчына, як добры сем’янін, прысвячае час сваім дамачадцам. З пяшчотай адзначае:

— У мяне два сыночкі і лапуля-дачушка. Таму і дома ў мяне штодзённая радасць: няма калі вешаць нос! Яшчэ работа па доме, па двары мяне займае. Заўсёды ёсць, чым заняцца. Хлопцаў сваіх таксама вучу быць рукастымі, быць гаспадарамі на сваім кавалачку зямлі, адказнымі. А дачушка — асобная татава любоў, асаблівае маё натхненне!..
У канцы нашай размовы я папрасіла свайго героя пажадаць што-небудзь у першую чаргу сабе, а затым і сваім калегам.

— Здароўя, вядома, жадаю. Гэта галоўнае. Узаемапавагі, узаемападтрымкі ў калектыве. Ну і ўсміхацца, бо без усмешкі жыццё стане сумным і непрыкметным. А так быць не павінна!

Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.
Фота Ірыны ЛУЧЫНОВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!