Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 11 °C

Упрыгожвае свет творчасцю сваіх рук

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 1

У Казлоўскім сельсавеце жывуць таленавітыя народныя майстры. Адна з тых, хто ўпрыгожвае свет творчасцю сваіх рук, — Вольга Асіповіч.
Утульны дом Вольгі Дзмітрыеўны з вясны да позняй восені патанае ў прыгожых кветках, а пакоі ўпрыгожаны рознымі вышыўкамі і іншымі дэкаратыўнымі вырабамі, якія гаспадыня зрабіла сама.

Пра свой шлях у мастац-тва вясковая жыхарка ўзгадвае так:

— У Казлах была настаўніца пачатковых класаў, якая займалася вышываннем. Яна “заразіла” маму гэтым захапленнем. Мы тады яшчэ жылі на хутары і я, маленькая, з цікавасцю глядзела, што робіць матуля пры святле лямпы, спрабавала сама рабіць простыя сцяжкі. Ужо потым, у трэцім класе, я рыхтавала на 8 Сакавіка ў падарунак вышыўку. Трэба было ўпрыгожыць даволі вялікую сурвэтку. Я не паспявала, і некалькі апошніх кветак вышыла мая цётка. Мне падабаецца працэс стварэння вырабаў. Сядзеш вышываць — і час ляціць, і праблемы адыходзяць на задні план. А яшчэ і праца ў доме быту дапамагла.



Туды разам з трыкатажнымі вырабамі завозілі і абрэзкі тканіны. Майстрыха вырашыла паспрабаваць распусціць некалькі абрэзкаў на ніткі. Раз, другі — і атрымалася мулінэ. Малюнкі пры начной лямпе клаліся на ручнікі, сурвэткі.

— У той час складана было знайсці ніткі. Прыхо- дзілася штосьці прыдум- ляць ці прасіць знаёмых прывезці з гарадоў. Цяпер для творчасці хапае матэрыялаў, схемаў. А хочацца заўсёды штосьці новае рабіць. Больш за ўсё мне падабаюцца ўзоры з кветак, але часам вышываю і абразы. Гэта значна больш складаны працэс, які патрабуе асаблівай канцэнтрацыі ўвагі.

Цяпер, знаходзячыся на заслужаным адпачынку пасля доўгай працы даяркай у ААТ “Новае жыццё”, Вольга Дзмітрыеўна асвойвае новыя віды майстэрства — алмазныя вышыўкі (з рознакаляровых стразаў састаўляе карціну-мазайку), робіць аксэсуары для інтэр’еру па відэа на ютубе.

— Мне ўсё пабадаецца, што можна зрабіць сваімі рукамі, — адзначае мая суразмоўца, — раней і за кветкамі на двары з задавальненнем глядзела, але зараз гэта ўжо складана для мяне.

Падчас размовы Вольга Дзмітрыеўна з любоўю разгладжвала невялікія ручнікі, якія ляжалі на канапе. На некаторых з іх вышыты словы-пажаданні.

— Гэта маім унукам на памяць, — дзеліца патаемным рамесніца. — Ведаеце, я прымала ўдзел у выставах майстроў народнай творчасці, на Дажынках выстаўлялася. Але мне няёмка прадаваць свае работы. Больш за ўсё мне падабаецца дарыць іх тым, хто важны ў маім жыцці, хто дапамагаў у складаны час, калі засталася адна з трыма дзецьмі… Майго мужа няма са мною ўжо трыццаць гадоў, але, дзякуй Богу, нашыя трое дзетак выраслі добрымі людзьмі. Яны і натхняюць на творчасць.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!