Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

Падарожжа ў старажытнасць

Валерия КОБОЗЕВА 1 год назад 0 3

Пост опубликован: 10.03.2023

 

Зусім хутка пачнецца турыстычны сезон.

Калі вы падарожнічаеце па Беларусі, вам абавязкова неабходна наведаць знакаміты Нясвіж і яго наваколле. Гісторыя горада ўзыходзіць да Сярэднявечча, пра што сведчаць разнастайныя архітэктурныя помнікі і славутасці. Вас чакае займальная экскурсія па адным з самых старажытных беларускіх горадоў.
Мы вырашылі падрыхтаваць для вас топ месцаў, якія трэба абавязкова ўбачыць турыстам, якія прыязджаюць на Нясвіжчыну. Першапачаткова хочацца рассказаць пра Нясвіжскі замак.(без названия)



Адрас: Замкавая вул, 2.

Знакаміты Нясвіжскі замак будаваўся больш за два стагоддзі. Яго ўзвядзенне было пачата князем М.Х. Радзівілам Сіроткам у 1583 годзе. Раней на гэтым месцы стаяў драўляны палац першай паловы XVI стагоддзя. Архітэктарам маштабнага праекта, якаі ўключаў у сябе замак, крэпасць і велізарны ландшафтны парк, быў італьянец Джавані Бернардоні. На момант пачатку работ гэта збудаванне лічылася самым трывалым і дасканалым у свеце. На працягу стагоддзяў замак шмат раз удзельнічаў у войнах і патрабаваў пастаяннага аднаўлення і перабудовы. Перыяды росквіту змяняліся часамі запусцення. У гады Першай сусветнай вайны ў замку жыла сям’я князёў Радзівілаў. З іх дазволу ў ім размясціўся шпіталь. У гэты час маёнтак перажываў апошні перыяд росквіту, на яго тэрыторыі быў пабудаваны іпадром, а таксама закладзены новыя паркі.

Наймацнейшы заняпад замак перажыў у паслярэвалюцыйныя гады, калі Радзівілы пакінулі дом, а ім на змену прыйшлі нямецкія салдаты. З 1918 па 1919 гг. замак падвяргаўся рабаванням. Былі раскрадзеныя прадметы мастацтва, зламаная мэбля, скрадзены каштоўнасці. Значныя страты салдаты нанеслі пабудовам. У 1920-х разрабаваны замак знаходзіўся без нагляду, а ў 1940-х падвергнуўся бамбёжкам, як і горад у цэлым.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны замак адрамантавалі. Доўгі час у ім дзейнічаў шпіталь для служачых КДБ. Поўная рэстаўрацыя пачалася ў сярэдзіне XX стагоддзя. Вынікам работ сталі адноўленыя ландшафтныя паркі і малыя архітэктурныя формы. Значная частка замка была перабудавана, але некаторыя захавалі першароднае аблічча да нашага часу. Сёння Нясвіжскаму замку вернута яго рамантычнае і адначасова велічнае аблічча. Гэты манументальны будынак з вежамі рознай велічыні і вышыні, які патанае ў зеляніне паркавых дрэў. Экскурсіі, якія праходзяць тут, закранаюць галоўныя архітэктурныя славутасці, найбольш маляўнічыя куткі паркаў, скульптурныя кампазіцыі і памятныя знакі. (без названия)

У вясенне-летні сезон на базе Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” плануецца вялікая колькасць цікавых мерапрыемстваў. Сярод іх — міжнародны выставачны праект “Недатычны абарот”, які стартаваў у лютым і працягнецца да мая ўключна. Выставачны праект “Упершыню экспанат. Са збору Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея запаведніка “Нясвіж” да 30-годдзя музея-запаведніка і 800-годдзя горада Нясвіжа пачнецца ў красавіку і працягнецца да канца года. “Містэрыя Нясвіжскага палаца” — культурнае мерапрыемства да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў — 2023” пройдзе 20 мая. У чэрвені пачнецца выстава старадаўніх прасаў XVII-XX стагоддзяў (з прыватнага збору Барыса Васільева), якая скончыцца ў кастрычніку. 4 чэрвеня з нагоды Дня абароны дзяцей будуць паказваць спектакль “Чырвоная Шапачка і Тры вясёлых парасяці”. Фестываль оперы і балета “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў” стартуе 23 чэрвеня і прадоўжыцца 3 дні. Летні джазавы фестываль “Джаз у горадзе N” запросіць ўсіх неабыякавых да джазавай музыкі 7-8 ліпеня, а практычна праз тыдзень — 16 ліпеня пройдзе фестываль хрысціянскага мастацтва. Завершыць другі месяц лета творчы праект “Вяртанне да тэатральных вытокаў” 28-29 ліпеня. Культурнае мерапрыемства “ГРАНД кірмаш у палацы”, а таксама конкурс “Кветкі палаца” пройдзе 5-6 жніўня.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!