Меню
Курс $  3.05 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 13 °C

А куда пайсці, каб шмат чаго ўбачыць за кароткі прамежак часу?

Валерия КОБОЗЕВА 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 14.03.2023

Паважаныя чытачы, мы працягваем аповед пра месцы, якія займаюць асаблівае месца ў гісторыі нашай Нясвіжчыны. “Герой” сенняшняга матэрыялу — раёны гісторыка-краязнаўчы музей.

Адрас: вул. Ленінская, 96.А куда пайсці, каб шмат чаго ўбачыць за кароткі прамежак часу?



Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей размясціўся ў будынку канца ХІХ стагоддзя, які, па некаторых звестках, быў пабудаваны для рамеснага вучылішча. Пазней памяшканні былі прыстасаваныя для патрэб вайскоўцаў. У 1991 годзе пачалася рэканструкцыя будынка для музея, які адкрыўся 14 студзеня 1995 года. На тэрыторыі таксама знаходзяцца драўляныя хаткі, свірны і студні, якія ілюструюць жыццё Нясвіжа ў мінулым і пазамінулым стагоддзях.А куда пайсці, каб шмат чаго ўбачыць за кароткі прамежак часу?

Асноўны фонд музея па стане на 1 студзеня гэтага года налічваў 13687 музейных прадметаў, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў складае 2532 адзінак захоўвання. Усе прадметы размеркаваны па 18 калекцыях. Экспазіцыя прысвечана гісторыі горада і краю ў цэлым. Першая зала носіць назву “зберагаючы самабытнасць”. Тут турыстам прадстаўлены прадметы сялянскага побыту, мэбля, касцюмы і ўзоры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Суседняя зала прысвечана рамёствам і промыслам нясвіжан у розныя эпохі.А куда пайсці, каб шмат чаго ўбачыць за кароткі прамежак часу?

Асобная экспазіцыя распавядае пра жыццё князёў Радзівілаў. У вітрынах прадстаўлены іх асабістыя рэчы, а сама зала ўпрыгожана карцінамі і габеленамі і абстаўлена сапраўднай мэбляй XVIII-XIX стст. Не менш цікава наведаць залу воінскай славы і выставу “Выратаваныя каштоўнасці”, дзе прадстаўлены абразы, выратаваныя з касцёлаў і манастыроў у савецкую эпоху.А куда пайсці, каб шмат чаго ўбачыць за кароткі прамежак часу?

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!