Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 11 °C

Адна з самых гуманных прафесій

Максим ЖУК 1 год назад 0 0

Па выніках папярэдняга года Нясвіжскі РТЦСАН заняў другое месца ў сацыяльна-эканамічных спаборніцтвах сярод сацыяльных устаноў Мінскай вобласці, якія працуюць у раёнах з колькасцю насельніцтва ад 30 да 60 тысяч чалавек. Намеснік дырэктара Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ала Тронца распавяла пра работу ўстановы, якая і дазволіла ёй стаць адной з лепшых у вобласці.Адна з самых гуманных прафесій Адна з самых гуманных прафесій



На ўліку ў цэнтры знаходзіцца больш за 11 тысяч грамадзян, якія патрабуюць асаблівай ўвагі, з іх на сацыяльным абслугоўванні знаходзіцца 1254 чалавекі. Сем яго аддзяленняў ахопліваюць розныя напрамкі работы: арганізаваны сацыяльная і працоўная рэабілітацыя інвалідаў, вольны час для людзей, якія знаходзяцца пад апекай цэнтра, а таксама догляд за імі і прадастаўленне сацыяльных паслуг дома.

У аддзяленнях дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў працуюць чатыры сацыяльна-рэабілітацыйныя майстэрні для фізічнага аднаўлення, дзесяць гурткоў і дзевяць клубаў для адпачынку і адукацыі, — адзначыла Ала Тронца. — У цэнтры функцыянуе “Універсітэт трэцяга ўзросту”, дзе навучаюць па напрамках: “Псіхалогія”, “Асновы інфармацыйных тэхналогій” (кампютарная пісьменнасць), “Культура” (здароўе і фізічная актыўнасць, духоўнае адраджэнне, гісторыя), “Англійская мова”. З мэтай рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі “Актыўнае даўгалецце-2030” на тэрыторыі аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў адбылося ўрачыстае адкрыццё спартыўнай пляцоўкі. Антывандальныя трэнажоры беларускай вытворчасці былі набыты і ўстаноўлены ў рамках сацыяльнага праекта “Жыць здорава!”. У 2022 годзе дадзены старт сацыяльнаму праекту “Бабуліны казкі”, галоўная мэта якога — падтрымаць творчую сувязь двух пакаленняў, дзяцей і пажылых грамадзян з дапамогай уцягвання іх у сумесную казачна-гульнявую дзейнасць, а таксама аднавіць і працягнуць традыцыі чытання і расказвання казак, развіць любоў да кнігі.Адна з самых гуманных прафесій Адна з самых гуманных прафесій

З 2022 года Нясвіжскі РТЦСАН зяўляецца абласной рэсурснай пляцоўкай па развіццю сацыяльнага абслугоўвання грамадзян пажылога ўзросту. У рамках работы гэтай пляцоўкі выраблены відэаролік “Актыўнае даўгалецце-2030”, які транслюецца ва ўстановах і арганізацыях вобласці. Праведзены міжрэгіянальны семінар на тэму: “Развіццё стацыянаразамяшчальных тэхналогій”, на базе раёна прайшоў абласны круглы стол з удзелам старшынь рэгіянальных саветаў пажылых грамадзян Мінскай вобласці. У рамках работы рэсурснай пляцоўкі распрацаваны і выпускаецца інфармацыйны “Сацыяльны веснік”.

— Таксама мы стараемся уключаць у працоўную дзейнасць людзей з інваліднасцю, — дадала мая суразмоўца. — Для гэтага мы працуем з патэнцыйнымі працадаўцамі, упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Нясвіжскага райвыканкама. Акрамя таго, у рамках рэалізацыі сумеснага з ТАА “МайстарКаргаРУС” гуманітарнага праекта “ІнПрынт”
для ўключэння людзей з інваліднасцю ў працоўную дзейнасць мы абсталявалі паліграфічную майстэрню планшэтным тэрмапрэсам і расходнымі матэрыяламі.Адна з самых гуманных прафесій Адна з самых гуманных прафесій

Супрацоўнікі аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі аказваюць грамадзянам псіхалагічную дапамогу і падтрымку, садзейнічаюць у аднаўленні дакументаў і працаўладкаванні асобам без пэўнага месца жыхарства, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі, іншым сацыяльна менш абароненым катэгорыям грамадзян.

Міласэрнасць, спачуванне, чуласць і гатоўнасць не толькі суперажываць, але і дзейнічаць, палягчаць цяжкасці жыцця ўсім, хто мае патрэбу ў падтрымцы, — вось што значыць сціплае словазлучэнне «сацыяльная работа».

Максім ЖУК.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!