Меню
Курс $  3.05 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 13 °C

Першы наш ваенны камісар

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 14.03.2023

Цікавы, бурлівы жыццёвы шлях прайшоў Андрэй Якаўлевіч Пракапчук, у гонар якога ўдзячныя нясвіжцы назвалі адну з вуліц горада. Вучоба, фронт, рэвалюцыя, яшчэ адна вайна, і праца — вялікая, скрупулёзная, дзеля здароўя людзей.

Нарадзіўся ён у в. Чамяры Слонімскага павета ў 1896 г. у сялянскай сям’і. Скончыў Слонімскае гарадское вучылішча, настаўніцкія курсы. Працаваў настаўнікам пачатковых класаў у Тракайскім павеце. У час Першай сусветнай вайны служыў радавым, пасля курсаў ротных фельчараў быў фельчарам Петраградскага палка, ваеннага шпіталю. У 1917-1918 гг. настаўнічаў у Ланскай пачатковай школе. Як бальшавік Андрэй Пракапчук актыўна ўдзельнічаў у рабоце Ланскага рэвалюцыйнага камітэта, праводзіў у жыццё ідэі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.



У 1918 г. у час акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі ён стварыў на Нясвіжчыне партызанскі атрад, устанавіў сувязь з іншымі атрадамі, разам змагаліся з захопнікамі. У прыватнасці, партызаны пад яго кіраўніцтвам у некалькіх месцах падарвалі вузкакалейную чыгунку на ўчастку Сіняўка-Арда, пашко- дзілі тэлефонную сувязь.

У Германіі ў гэты час успыхнула рэвалюцыя. Урад РСФСР ануліраваў Брэсцкі дагавор і даў Чырвонай Арміі загад перайсці ў наступленне супраць акупантаў. У Нясвіжы савецкую ўладу народныя мсціўцы аднавілі яшчэ да прыходу Чырвонай Арміі. Атрад Пракапчука падышоў да горада ўначы. Немцам паслалі ўльтыматум пакінуць яго, што тыя раніцай і зрабілі.

Андрэй Якаўлевіч Пракапчук быў прызначаны першым ваенным камісарам нашага горада.

Бальшавікі Нясвіжа наладжвалі жыццё ў складаных умовах. Савецкай уладзе шкодзілі як унутраныя, так і знешнія ворагі. 15 сакавіка 1919 г. у горадзе пачаўся контррэвалюцыйны мяцеж, на дапамогу якому рушылі ўжо новыя акупанты — белапалякі. Чырвонагвардзейскі атрад Пракапчука адступіў да Замір’я (цяпер — Гарадзея). Камуністы паспелі вывезці дакументы і грошы. Пракапчук з Замір’я запрасіў дапамогу ў Мінска. Адтуль прыслалі роту чырвонаармейцаў. 16 сакавіка мяцеж разграмілі.
У 1923 г. А.Я. Пракапчук скончыў медыцынскі факультэт 2-га Маскоўскага ўніверсітэта, быў ардынатарам яго клінікі скураных і венерычных хвароб. Затым — старшы асістэнт кафедры аналагічных хвароб медфакультэта Белдзяржуніверсітэта. З 1931 г. — загадчык кафедры дэрматавенералогіі Мінскага медінстытута, адначасова — дырэктар скурна-венералагічнага НДІ. Прафесар. Доктар медыцынскіх навук. Член-карэс- пандэнт, акадэмік і член прэзідыума АН БССР.

У час Вялікай Айчыннай вайны, у 1941 г., Андрэй Якаўлевіч — ваенны ўрач на Заходнім фронце, пасля працаваў па сваім профілі ў Казанскім, Душанбінскім, Беларускім (у Яраслаўлі) медінстытутах. Да 1970 г. — у Мінскім медінстытуце, і адначасова з 1944 да 1963-га ўзначальваў Беларускі навукова-даследчы скурна-венералагічны інстытут. Унёс велізарны ўклад у развіццё беларускай медыцыны. У 1944 г. яму прысвоілі званне “Заслужаны дзеяч навукі Беларусі”. А.Я. Пракапчук быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна і ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Памёр ён 13.04.1970 года. На будынку інстытута ў Мінску, які вучоны ўзначальваў, устаноўлена мемарыяльная дошка з яго ба- рэльефам.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!