Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Якія славутасці Нясвіжа пагрузяць вас у гісторыю горада?

Валерия КОБОЗЕВА 1 год назад 0 1

Пост опубликован: 14.03.2023

Дарагія чытачы, у працяг знаёмства са славутасцямі Нясвіжа, якія неабходна ўбачыць, мы расказваем пра Нясвіжскую ратушу і гандлёвыя рады.

Адрас: вул. Савецкая, 3.

Яшчэ адным архітэктурным упрыгожваннем Нясвіжа з’яўляецца ратуша, пабудаваная ў XVI-XVIII стст. па баках ад яе размешчаны гандлёвыя рады, якія ўяўляюць сабой крытыя галерэі з арачнымі праходамі і аднасхільным дахам.Якія славутасці Нясвіжа пагрузяць вас у гісторыю горада?



Архітэктурны ансамбль неаднойчы перабудоўваўся. У першы раз маштабная рэканструкцыя прайшла ў гады Паўночнай вайны, калі ратуша згарэла. Пасля гэтага будынак здабыў рысы стылю барока. У 1836 годзе Нясвіж ахапіў вялікі пажар, у выніку якога пацярпелі многія будынкі, у тым ліку і ратуша. Верхні ярус збудавання быў цалкам знішчаны і аднаўляць яго не сталі.

У 1990-х прайшла апошняя рэстаўрацыя нясвіжскай ратушы. У ходзе работ быў адноўлены яе першапачатковы выгляд. Верхні ярус — высокая вежа з бельведэрам і шпілем зноў узнёсся над плошчай. У 2008 годзе зноў успыхнуў пажар, які закрануў гандлёвыя рады, але трагедыю ўдалося прадухіліць.Якія славутасці Нясвіжа пагрузяць вас у гісторыю горада?

Сёння ратуша з’яўляецца адной з “візітных картак” Нясвіжа і ўваходзіць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Нясвіжская ратуша з’яўляецца найстаражытнейшай сярод пабудоў гарадскога самакіравання, якія захаваліся на тэрыторыі Беларусі. Прывілей на Магдэбургскае права Нясвіжу падпісаў у Гродне 23 красавіка 1586 г. кароль Рэчы Паспалітай і вялікі князь літоўскі Стэфан Баторый. Гэта давала гораду паўнапраўнае самакіраванне, падатковыя льготы, судовы імунітэт, выгадныя ўмовы для працы рамеснікаў і гандляроў. Адначасова Нясвіж атрымаў і свой герб.Якія славутасці Нясвіжа пагрузяць вас у гісторыю горада?

У XVI стагоддзі князь Радзівіл не меў права пакараць гараджаніна за парушэнне закона. Жыхары Нясвіжа былі незалежныя і вольныя. Але не ва ўсім. Што абмяжоўвала іх свабоду, за якія правіннасці высялялі з горада? Чаму ў Нясвіжы не было дзяўчат без пасагу, не было карупцыі і злоўжывання ўладай? Хто з гараджан мог атрымаць персанальнае званне “Кароль курка”? Вы даведаецеся пра гэта падчас саракапяціхвіліннай экскурсіі па залах гарадской ратушы — найстаражытнейшай з захаваных у Беларусі. Яна праводзіцца на 2 мовах — беларускай, рускай. Таксама можна выкарыстовываць аўдыягід на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай і польскай мовах. Прыемным бонусам стане магчымасць на 1 паверсе музея набыць сувеніры на любы густ і сфатаграфавацца на памяць, а асобны ўваход, які вядзе ў кафэ з дзіцячай гульнявай залай, запросіць адпачыць з сям’ёй і сябраміЯкія славутасці Нясвіжа пагрузяць вас у гісторыю горада?

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!