Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 11 °C

Максім Сачук: “Цяпер я паўнавартасны грамадзянін сваёй краіны”

Дарья Пивоварская 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 15.03.2023

13 сакавіка ў сценах будынка Цэнтральнага Выбарчага Камісіі чатырнаццаць падлеткаў з усёй рэспублікі атрымалі свае першыя пашпарты. У святочнай атмасферы галоўны дакумент грамадзяніна хлопцкам і дзяўчатам уручыў старшыня ЦВК Ігар Карпенка. Разам з ім дзяцей віншаваў першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў.

Адным з тых, каму выпаў гонар паўдзельнічаць ва ўрачыстасці, стаў несвіжанін Максім Сачук.



Падлетак — вучань 8 класа сярэдняй школы №3 г. Нясвіжа, удзельнік раённых этапаў алімпіяд па матэматыцы і працоўным навучанні, а таксама дыпламант І ступені раённай выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Вясёлка творчасці”.

Максім не хавае, што хваляваўся ў той дзень:

— Вядома ж, гэта для мяне вельмі адказна і ганарова — атрымаць сведчанне таго, што я цяпер паўнавартасны грамадзянін сваёй краіны, ды яшчэ і паціснуць рукі такім высокапастаўленным асобам.

Але ж і прыемнае хваляванне мяне ахоплівала, радасць. Цяпер нават неяк па-іншаму сябе адчуваю, больш свядома, мабыць.

У падарунак новаспечаныя ўладальнікі пашпартоў традыцыйна атрымалі Дзяржаўны сцяг і Канстытуцыю.

— Я лічу асабліва знакавым той момант, што ўручэнне пашпартоў адбываецца напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у рамках Усебеларускай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі”, — дзеліцца ўражаннямі Максім. — Зараз я мушу больш дэталёва азнаёміцца з Асноўным Законам, сваімі правамі і абавязкамі.

Я бываў у розных краінах, але свая — даражэй за ўсе. Я ёю ганаруся і хачу, каб у будучыні Беларусь выйшла ў сусветныя лідары. Як грамадзянін буду старацца прыкладаць для гэтага ўсе намаганні.

Думаю, гэтае святочнае мерапрыемства надоўга застанецца ў маёй памяці.

Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!