Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

Чарговая сустрэча ІПГ: Актуальна. Грунтоўна. Змястоўна

Дарья Пивоварская 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 16.03.2023

Інфармацыйна-прапагандысцкая група наведала сёння Нясвіжскі хлебазавод. Для сустрэчы з калектывам на прадпрыемства прыехалі прадстаўнікі раённай улады, сілавых ведамстваў.

Асноўнымі спікерамі на сустрэчы выступілі намеснік старшыні райвыканкама Ірына Ксеневіч, першы сакратар Нясвіжскага РК АА “БРСМ” Кацярына Іюльская, намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела пенсійнага і матэрыяльна-бытавога забеспячэння ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Мухлыніна, намеснік начальніка Нясвіжскага РАНС Грыгорый Семяновіч, оперупаўнаважаны АУВ Нясвіжскага РАУС старшы лейтэнант міліцыі Андрэй Сарока, начальнік Нясвіжскага раённага вузла паштовай сувязі Мінскага філіялу РУП “Белпошта” Аксана Чыжык.Чарговая сустрэча ІПГ: Актуальна. Грунтоўна. Змястоўна



Кожны са спецыялістаў распавёў пра актуальныя праблемы ў сферы сваёй кампетэнцыі. Ірына Іванаўна напомніла прысутным пра важнасць барацьбы з карупцыйнымі злачынствамі, абазначыла асноўныя спосабы здзяйснення такіх праванарушэнняў. Затым расказала пра поспехі ў раёне за перыяд 2022 года, абазначыла перспектывы на бягучы, закранула тэму святкавання 800-годдзя Нясвіжа.

Кацярына Іюльская звярнула ўвагу работнікаў прадпрыемства на тэму генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, падрабязней закранула гісторыю спаленнай Хатыні і іншых вёсак, знікшых з твару зямлі праз гітлераўскую нацыскую машыну.

Пра актуальныя на сённяшні дзень пытанні — бяспечныя паводзіны на лёдзе, спальванне сухой расліннасці і смецця на прыхатніх тэрыторыях — у чарговы раз расказаў Грыгорый Семяновіч. Супрацоўнік РАНСа агучыў невялікую статыстыку пажараў і няшчасных выпадкаў, неабходнасць наяўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у жылых памяшканнях. Таксама спікер заклікаў кожнага з працоўнага калектыву, хто мае дзяцей, устанавіць мабільны дадатак “Дапамога побач”, у якім сабраны дакладныя алгарытмы дзеянняў у НС, а таксама ёсць кнопка вызава службы выратавання “112”.Чарговая сустрэча ІПГ: Актуальна. Грунтоўна. Змястоўна

Па тэме кіберзлачыннасці выступіў супрацоўнік РАУС Андрэй Сарока. Ён засяродзіў увагу прысутных на выпадку, які зусім нядаўна здарыўся з адным з жыхароў нашага раёна. Мужчына стаў ахвярам ашуканцаў і страціў каля 40 тысяч беларускіх рублёў. Оперупаўнаважаны АУВ напомніў пра асноўныя схемы, па якіх працуюць кіберзлачынцы, як варта сябе весці, калі на тэлефоне высвечваецца незнаёмы нумар, і як важна не пераходзіць па падазроным спасылкам.Чарговая сустрэча ІПГ: Актуальна. Грунтоўна. Змястоўна

Пра добраахвотнае страхаванне дадатковай назапашвальнай пенсіі і перавагі гэтай праграмы, а таксама пра мабільны дадатак “ФСАН” (фонд сацыяльнай абароны насельніцтва), яго прызначэнне і функцыі  распавяла Таццяна Мухлыніна.

Апошнім стала выступленне прадстаўніка “Белпошты” Аксаны Чыжык. Спікер расказала пра спосабы падпіскі, якія прадастаўляе арганізацыя, і сагітавала калектыў актыўна ўдзельнічаць у падпісной кампаніі.

Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!