Меню
Курс $  3.25 | €  3.5 | ₽100  3.56 |
Погода 12 °C

Святло дабрыні з-пад вокладкі

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 16.03.2023

Пачынаючы з верасня мінулага года, наведвальнікі гуртка “Духоўнае слова”, удзельнікі аднайменнага сумеснага праекта аддзела па рабоце з дзецьмі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэк імя Паўлюка Пранузы, Нясвіжскага благачыння і СШ № 4 г. Нясвіжа знаёміліся з творамі духоўнай тэматыкі, падарожнічалі па старонках Бібліі, ствараючы паралельна біблейскія сюжэты і ілюстрацыі да прачытаных твораў.



Да гэтай добрай справы далучыліся і наведвальнікі гурткоў “Юны журналіст” і “Літаратурная гасцёўня”, што працуюць у СШ № 4 нашага горада. Усе работы былі прадстаўлены на конкурс ілюстратараў духоўных твораў “Святло дабрыні з-пад вокладкі”, вынікі якога былі падведзены ў бібліятэцы.

Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел дваццаць чатыры юныя творцы, якія прадставілі на суд журы больш за трыццаць аўтарскіх ілюстрацый. У выніку былі адзначаны дванац- цаць пераможцаў у розных узроставых катэгорыях. Сярод удзельнікаў малодшай катэгорыі — вучняў першых-другіх класаў — лепшымі сталі Ульяна Папко (1 месца), Ангеліна Давыдзенка (2 месца), Нэлі Серая і Багдана Пракаповіч (3 месца).

Сярод вучняў 3-4 класаў перамаглі Васіліса Пашкевіч (1 месца), Лізавета Сцепановіч (2 месца), Захар Брэзін і Віталій Шчарбакоў (3 месца).

У старэйшай узроставай групе лепшымі сталі Вераніка Высоцкая (1 месца), Вячаслаў Высоцкі і Зоя Гапановіч (2 месца), Іван Сланімскі (3 месца).

Нягледзячы на юны ўзрост стваральнікаў ілюстрацый, апошняе слова пры выбары пераможцаў конкурсу было за прафесійным творцам — Алегам Вікенцьевічам Пракарынам — мастаком, скульптарам, сябрам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. У дадатак да дыпломаў і падарункаў , якія прадаставіла цэнтральная бібліятэка для пераможцаў, усе удзельнікі конкурсу атрымалі граматы, салодкія прызы ад прыхода храма Узнясення Гасподня і размалёўкі ад Прэабражэнскага брацтва г. Нясвіжа.

У дзень сустрэчы праваслаўныя вернікі адзначалі свята Грамніцы, або свята Сустрэчы з Богам. Намеснік благачыннага Нясвіжскай царкоўнай акругі, апякун праекта “Духоўнае слова” іерэй Іаан Уханаў расказаў рабятам аб гісторыі і духоўным сэнсе гэтай падзеі, а пасля ра- зам з загадчыкам аддзела па рабоце з дзецьмі Алёнай Чухлей уручыў заслужаныя ўзнагароды і падарункі.

Мастак Алег Пракарына падараваў напісаныя ім іконы Божай Маці і прападобнага Сціліяна Пафлагонскага Вераніцы Высоцкай, Васілісе Пашкевіч і Лізавеце Сцепановіч.
Работы ўдзельнікаў конкурсу ілюстратараў прадстаўлены на выставе ў аддзеле па рабоце з дзецьмі цэнтральнай бібліятэкі. Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з творчасцю юных мастакоў, а таксама далучыцца да мудрых думак, змешчаных пад вокладкамі сабраных у бібліятэцы кніг.

Валянціна ШЧАРБАКОВА.
Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!