Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.56 |
Погода 6 °C

Што захавана стагоддзямi?

Валерия КОБОЗЕВА 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 17.03.2023

Велiч i прыгажосць Замкавай вежы, аб якой сёння пойдзе аповед.

Адрас: вул.Замкавая.

Гэта адзін з найбольш яркіх прыкладаў таго, як прыгажосць і веліч могуць захавацца скрозь стагоддзі, не зведаўшы істотных змен. Дзіўна, але, нягледзячы на працшоўшыя праз бліжэйшыя тэрыторыі войны, шматгадовыя халодныя зімы і гарачыню, замкавая вежа ў Нясвіжы стаіць на тым жа месцы і без бачных разбурэнняў. І кожнага наведвальніка сапраўды ўражвае вытанчанасць і гарманічнасць пабудовы, нягледзячы на тое, што мэтай яе стварэння было ўмацаванне абароны замка.Што захавана стагоддзямi?



Першапачаткова вежа задумвалася як лагічны і неабходны працяг Нясвіжскага замка. Іх злучала доўгая сцяна, якая, на жаль, была разбурана яшчэ ў XVIII стагоддзі, а менавіта ў 1706 годзе, калі тэрыторыя Беларусі была задзейнічана ў знакамітай Паўночнай вайне. З таго, што ўяўляў сабой замкавы комплекс, акрамя ўласна вежы, захаваўся яшчэ адзін участак – Слуцкая брама. Характэрна, што па многіх крыніцах такіх вежаў спачатку было дзве, па абодва бакі ад варот. Таму доўгі час Нясвіжскі замак быў прыкладам надзейнага фартыфікацыйнага ўмацавання.Што захавана стагоддзямi?

Само збудаванне з’яўляецца класічным узорам архітэктуры другой паловы XVI стагоддзя. Яно стала ўвасабленнем ідэй архітэктара Яна Марыі Бернардоні, якому належыць істотная частка пабудоў дадзенага комплексу. Сродкі на пабудову былі вылучаны Мікалаем Хрыстафорам Радзівілам Сіроткам, які ў той час з’яўляўся уладальнікам Нясвіжскага замка.

З прычыны разбурэння сцяны, сёння вежа самотна стаіць у цені бліжэйшых дрэў, непадалёк ад уваходзячага разам з ёю ў гістарычны комплекс Фарнага касцёла Цела Гасподняга.

Калі спыніцца больш падрабязна на канструкцыі вежы, нельга не адзначыць ідэальна прадуманыя дробязі, якія і робяць яе такой самабытнай і непаўторнай. Асабліва ўражвае кантраст паміж цаглянымі сценамі і беласнежнымі карнізамі. Такая простая і, разам з тым, уражлівая камбінацыя робіць вежу сапраўдным узорам класічнага барока. Ёсць тут і тыповыя для гэтага архітэктурнага стылю дэкаратыўныя элементы і роспісы.Што захавана стагоддзямi?

Аснову замкавай вежы ў Нясвіжы складаюць тры яруса квадратнага сячэння. На кожным ярусе — праёмы рознай формы і велічыні, што таксама ўяўляе сабой даволі традыцыйны атрыбут барочнага стылю.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!