Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 14 °C

Акрыляйце вясной родных людзей. І не толькі іх…

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 1

Вясна — самая рамантычная пара года. За вокнамі ярка свеціць сонца, прырода мяняе свае ўборы, усё вакол робіцца больш маляўнічым і жыццярадасным. Дзень становіцца даўжэйшым, можна больш гуляць цёплымі вясновымі вечарамі па нашых цудоўных нясвіжскіх парках і радавацца кожнаму імгненню. Усё нібы ажывае пасля доўгай спячкі, у прыроды пачынаецца новае жыццё. З паўднёвых краёў вяртаюцца птушкі, з кожным днём паветра становіцца свяжэйшым і цяплейшым. Вясновымі месяцамі адбываецца шмат прыемных змен сярод жывой прыроды.



Змены адчуваюць і людзі. З адыходам халадоў кожны чалавек нарэшце можа развітацца з грувасткім зімовым адзеннем, наўзамен прымерыўшы маляўнічыя ўборы. Мы становімся дабрэйшымі, весялейшымі, з’яўляюцца сілы для дасягнення новых мэт. Ра- зам з апошнімі лапікамі снегу сыходзіць дрэнны настрой, негатыўныя эмоцыі і нудота, а прыходзяць радасць і весялосць.
Увесну з’яўляецца энергія: хочацца бегаць, спяваць, танчыць, цешыцца жыццём, як быццам у дзяцінстве. Немагчыма не ўсміхнуцца, пагля- дзеўшы на набраклыя пупышкі на галінах дрэў і чыстае неба. Нават лю- дзі сталага ўзросту становяцца больш рухомымі і энергічнымі.
Аднак трэба памятаць, што вясну можна стварыць у любую пару года. Каб быць у добрым настроі, дастаткова настроіцца на пазітыў і атрымліваць асалоду ад кожнага імгнення жыцця, дарыце адзін аднаму кветкі, больш усміхайцеся і атачыце клопатам родных і блізкіх. Займіцеся спортам, смейцеся, не жальцеся на надвор’е, радуйцеся кожнаму дню. Тады не будзе нагоды для суму і маркоты.
Прыемныя і рамантычныя сюрпрызы дапамогуць выклікаць усмешку нават у самага сумнага чалавека. З надыходам вясны парадуйце сваю другую палавінку цудоўным падарункам. Букет духмяных кветак зробіць яе дзень вясёлым і насычаным. Тым больш, што ў сучасным свеце выдатны настрой можна стварыць у любы час— нават знаходзячыся дома ці за шмат кіламетраў ад каханай, проста замоўце букет вясновых кветак, і атрымаеце прыемныя эмоцыі, таму што дарыць — не менш цудоўна, чым атрымліваць, а магчыма, нават і больш.
Сапраўды, увесну хочацца больш радавацца і клапаціцца аб блізкіх і каханых людзях. Прыўзняты настрой узмац- няецца з кожным цёплым днём. Таму — акрыляйце вясной родных людзей, радуйцеся самі і дарыце станоўчы настрой кожнаму чалавеку, які прахо- дзіць міма вас, бо дзяліцца радасцю — гэта так проста!

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!