Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 11 °C

Сімвал трагедыі — сімвал памяці

Неонила ЛЮБАНЕЦ 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 24.03.2023

22 сакавіка 1943 года ў вёсцы Хатынь адбылася страшная трагедыя. Усё насельніцтва вёскі — старых, жанчын, дзяцей — выгналі з дамоў і загналі ў хлеў. Карнікі зачынілі дзверы, абклалі хлеў саломай, аблілі бензінам і падпалілі. Сёння Хатынь стала тым паняццем, у якое ўкладаецца ўвесь боль, звязаны з падзеямі Вялікай Айчыннай. А што Хатынь значыць для жыхароў сучаснай Нясвіжчыны?

Адказ на гэта ў нашым бліц-апытанні.



Алег Вінаград, старшыня Сейлавіцкага сельвыканкама:Сімвал трагедыі — сімвал памяці
— Хатынь стала сімвалам трагедыі беларускага народа, журботнай старонкай гісторыі часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Калі я вучыўся ў школе, вельмі ганарова было несці варту ля брацкай магілы. Усе імкнуліся добра сябе паказаць на працягу года, каб на 9 Мая, 3 ліпеня і на іншыя значныя святы знаходзіцца на ганаровай варце. З тых гадоў я дакладна ведаю, як важна захоўваць памяць аб тых страшных падзеях і шанаваць подзвіг герояў. Цяпер я стараюся распавядаць школьнікам пра тыя падзеі і людзей, чые гісторыі не павінны быць забытыя. Бо хочацца, каб дзеці ўсведамлялі каштоўнасць такіх паняццяў, як мір, гонар і чалавечая годнасць.

Кацярына Іюльская, першы сакратар РК ГА “БРСМ”:Сімвал трагедыі — сімвал памяці
— Гісторыя беларускага народа поўная трагічных падзей. Хатынь стала адным з іх сімвалаў. У мэтах захавання гістарычнай праўды, а таксама патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення ствараюцца і віртуальныя інфармацыйныя пляцоўкі. Адну з іх распрацаваў і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, гэта — віртуальная версія Нацыянальнага альбома памяці “Беларусь памятае. Родныя асобы Перамогі”. На яго старонках размяшчаюцца рэальныя гісторыі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Я лічу, што абавязак кожнага з нас — свята захоўваць памяць аб загінуўшых, каб абараніць праўду аб той страшнай вайне і гераічным укладзе беларускага народа ў перамогу над фашызмам.

Яўген Залескі, настаўнік гісторыі і геаграфіі Аношкаўскай СШ:Сімвал трагедыі — сімвал памяці
— Сёння, напэўна, няма чалавека, які б не ведаў і не чуў слова “Хатынь”. Я ўпершыню пачуў пра трагедыю ў школе на ўроках гісторыі і класных гадзінах. У дзень трагедыі ў Хатыні загінулі 149 чалавек, з іх 75 дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў. Вёска была разрабавана і спалена дашчэнту. Сумная дата адбілася ў свядомасці кожнага беларуса. Лічу, што абавязак кожнага настаўніка гісторыі — не дапусціць скажэння падзей і распавядаць пра трагедыю, каб не паўтарыць памылак мінулага.
Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!