Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

Леў — вартавы горада

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Добры дзень, паважаныя чытачы! Наша знаёмства з цікавымі мясцінамі старажытнага Нясвіжа працягваецца – і сёння мы пазнаёмім вас са скульптурай “Леў — вартавы горада”

Адрас: вул.Чкалава/вул. Ленінская.

Здаўна леў з’яўляецца сімвалам Нясвіжа. Такія скульптуры пры ўваходах у гарады, замкі, палацы і паркі — традыцыя, якая існуе са старажытных часоў у многіх культурах. І ва ўладаннях Радзівілаў яны таксама былі частым упрыгожваннем. У 2014 годзе скульптура цара звяроў з’явілася ў гістарычнай частцы горада. Бронзавы леў сядзіць на камяні, паклаўшы кіпцюрыстую лапу на шчыт з гербам Нясвіжа. Вакол скульптуры разбіты невялікі парк з лаўкамі і фантанам. Месца для ўстаноўкі помніка было абрана не выпадкова, бо некалькі стагоддзяў таму менавіта тут размяшчаўся адзін з уваходаў у горад, таму бронзавы вартавы быў усталяваны менавітана гэтым месцы. Леў, які прытрымлівае лапай шчыт, вось ужо некалькі гадоў спраўна нясе сваю вахту, даўно стаўшы адным з самых папулярных помнікаў старажытнага горада.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!