Чарговая старонка нашага тэматычнага выпуска сёння будзе прысвечана Гарадзейскаму пасялковаму савету — адзінаму такога кшталту ў Нясвіжскім раёне.
Каб даведацца пра справы і поспехі насельніцтва, работы, якія тут праводзяцца, мы звярнуліся да кіраўніцтва савета.
— Тэрыторыя Гарадзейскага пасялковага савета складае 550,23 га. У яго склад уваходзіць адзін населены пункт — г.п. Гарадзея, — расказвае выконваючы абавязкі старшыні пасялковага выканкама Настасся Сарока.
— На сёння колькасць насельніцтва складае 3690 тысячы чалавек, з іх працаздольнага ўзросту — 2051, пенсійнага — 1053, маладзейшага за працаздольны ўзрост —
586 чалавек.
На нашай тэрыторыі функцыянуюць шматлікія прадпрыемствы і арганізацыі, некаторыя з якіх ахопліваюць большасць працоўнага насельніцтва і з’яўляюцца горадаўтваральнымі: ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”, ЗАТ “Аблрапсаграсэрвіс”, СЗАТ “Еўратарэкс”, філіял “Гарадзейскае хлебапрыёмнае прадпрыемства” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў”, участак г.п. Гарадзея УП “Нясвіжская ЖКГ”, ЗАТ “Аграсправа”, ААТ “Мінск- аблхлебпрадукт”, філіал “Льнонасенне” ААТ “Мінабллён”, ТАА “Баркоф-Агра”, ПП “Мядовы рай” і іншыя.
Што тычыцца малодшага пласту насельніц- тва, то яно размеркавана па дзвюх школах і двух дзіцячых садках. Працуюць таксама дзіцячы сацыяльны прытулак, Гарадзейская дапаможная школа-інтэрнат, дзіцячая школа мастацтваў.
Актыўную работу праводзяць Гарадзейскі цэнтр культуры, на базе якога функцыянуе дзіцячая бібліятэка (пасёлак цукровага камбіната), а таксама Гарадзейскі пасялковы дом культуры разам з бібліятэкай (тэрыторыя былога льнозавода). Медыцынскае абслугоўванне здзяйсняе Гарадзейская гарадская бальніца, лекі набыць можна ў трох аптэках.
Супрацоўніцтва вядзецца і з іншымі інстанцыямі: аб’ектамі гандлю і бытавога абслугоўвання, паштовай сувязі і сацыяльна значнымі аб’ектамі, культавымі аб’ектамі — Рымска-каталіцкім прыходам Святога Іосіфа, царквой Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, царквой Хрысціян Веры Евангельскай.
На тэрыторыі пасялковага выканкама размешчана адна брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, дзве магілы — ахвярам фашызму і невядомаму салдату. Ёсць мемарыяльны знак “Месца катавання ахвяраў фашызму”, а таксама памятны знак ахвярам Першай сусветнай вайны.
— Не сакрэт, што самая працаёмкая і карпатлівая праца для старшыні і спецыялістаў пасялковага савета — гэта праца з людзьмі, — працягвае Настасся Аляксандраўна. — Галоўнае — не толькі выслу- хаць чалавека, але і пачуць, дапамагчы разабрацца ў сітуацыі, якая склалася. Вострае пытанне заўсёды — добраўпарадкаванне тэрыторый агульнага карыстання, падтрыманне парадку на іх. Вядома ж, на дапамогу прыходзяць кіраўнікі арганізацый, размешчаных на тэрыторыі нашага пасялковага савета, некаторыя з іх з’яўляюцца дэпутатамі раённага савета, заўсёды падтрымліваюць у парадку тэрыторыі сваёй арганізацыі і аказваюць дапамогу ў добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыях агульнага карыстання, грамадзянскіх могілках, за што ім велізарная падзяка і чалавечы дзякуй. Гэта дарагога каштуе, бо ў пасялковым савеце няма ні спецтэхнікі, ні вялікага штата рабочых. Таму, каб выканаць просьбы насельніцтва ці якую іншую працу, заўсёды даводзіцца звяртацца па дапамогу.
Узаемадзеянне з насельніцтвам, без сумнення, стаіць на першым месцы і некаторыя жыхары г.п. Гарадзея ідуць насустрач: наводзяць парадак на асабістых падворках, рамантуюць, фарбуюць або замяняюць старыя агароджы, вароты, брамкі, лаўкі, прыводзяць у належны выгляд фасады дамоў, скошваюць пустазельную расліннасць. Яны ж не застаюцца абыякавымі і да парадку на землях агульнага карыстання, знаходзяць час для ўдзелу ў грамадскай рабоце пасялковага савета, гэтым падаюць прыклад падрастаючаму пакаленню, і такім людзям мы таксама выказваем вялікі чалавечы дзякуй. Вельмі хацелася, каб такіх ініцыятыўных жыхароў было больш. Варта прывесці ў прыклад і адзначыць жыхарку пассавета Антаніну Іванаўну Крыўко, якая з любоўю ставіцца да месца, дзе жыве, і клапоціцца аб добраўпарадкаванні сваёй прыхатняй тэрыторыі, знешнім выглядзе дома.
Але ж трэба звярнуцца і да тых, — са шкадаваннем гаворыць Настасся Аляксандраўна, — хто кідае смецце, разводзіць несанкцыянаваныя звалкі. Асабліва востра стаіць гэта пытанне ў гаражных масівах і хлявах шматкватэрных дамоў, дзе людзі ладзяць «смеццевыя палі і палянкі». Не заўсёды можна выявіць такіх грамадзян і прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці. І наспявае рытарычнае пытанне: “Людзі, навошта так? Вы ж тут жывяце!”. Але адказу мы ніколі не атрымаем, пакуль людзі самі не зададуць сабе гэтае пытанне, і не ўсвядомяць, што надыходзіць за цынічнымі, а часам і нахабнымі дзеяннямі.
Некалькі слоў хочацца сказаць пра новы праект, які стартаваў у снежні мінулага года — “Гарадзея — здаровы пасёлак”, накіраваны на фарміраванне здаровага ладу жыцця насельніцтва нашай краіны. Згодна з рашэннем Нясвіжскага райвыканкама, быў аб’яўлены конкурс на лепшы лагатып да праекта. І на дадзены момант ужо падведзены вынікі. Перамогу атрымаў вучань другой Гарадзейскай школы — Мікіта Чашэйка. 7 красавіка на VII пленуме РК ГА “БРСМ” ён атрымаў узнагароду за сваю распрацоўку. Хлопчык цікавіцца графікай і праграміраваннем.
— Даведаўшыся ў школе пра конкурс, я падчас прагулкі з сябрамі ўбачыў стэнды з выявамі асноўных напрамкаў здаровага ладу жыцця, і, натхніўшыся імі, вырашыў стварыць лагатып, — распавядае адзінаццацікласнік. — Думаю, я атрымаў перамогу дзякуючы сваёй добрай фантазіі і вельмі рады таму, што справіўся з пастаўленымі задачамі без дапамогі збоку.
Цяпер многія мерапрыемствы спартыўнага характару, суботнікі і іншыя будуць право- дзіцца менавіта пад гэтым лагатыпам.
Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.