“Навядзём надзвычайны парадак, будзем захоўваць тэхналагічную дысцыпліну і рэгламенты — вынікі будуць на парадак вышэй. У свеце насельніцтва прырастае, голад ахоплівае ўсё больш і больш краін. Таму прадукты харчавання, без якіх ніхто жыць не можа, будуць галоўным накірункам развіцця эканомікі ў любой краіне”.
Гэты тэзіс у Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу — задача для ўсіх, хто мае дачыненне да вытворчасці прадуктаў харчаваня. І пра рэзервы, якія яшчэ ёсць у многіх сельскагаспадарчых арганізацыях, нагадаў Аляксандр Лукашэнка. І сённяшнімі гарачымі працоўнымі днямі гэта задача ў пэўнай частцы вырашаецца на веснавых палях. У сельгаспрадпрыемствах Нясвіжчыны кіпіць работа.
Прыемная навіна: па стане на раніцу 20 красавіка хлебаробы завяршылі сяўбу збожжавых і зернебабовых культур на ўсей плошчы ў 3661 гектар.
За дзень 19 красавіка былі пасеяны апошнія 113 гектараў.
Яравы ячмень заняў сёлета 3202 га, у т.л. піваварны — 565, пшаніца — 61, трыцікале — 98, авёс — 55, зернебабовыя — 245 гектараў. Працягваецца сяўба аднагадовых. Пры плане 742 га на раніцу 20 красавіка яны размясціліся на 355 га (48%).
Актыўна ва ўсіх гаспадарках вядзецца сяўба цукровых буракоў. Як нам паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, было пасеяна 954 га пры плане 4500 (21%). Найбольшая плошча — у ААТ “17 Верасня” (196 га, або 59%), ДП “ЭБ “Свеклавічная” (140 га, або 47%), ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” (135 га, або 32% да плана). Паспеўшая глеба дала магчы- масць разгарнуцца таксама ААТ “Нясвіжскі рай- аграсэрвіс”, “Лань-Нясвіж” і ЗАТ “1 Мая”. 22 сеялкі працавалі 19 красавіка, пасеяўшы за дзень 444 га. Пры сярэдняй выпрацоўцы на кожную па раёне 20 га значна вышэй яна ў “17 Верасня” — 26 га, “Нясвіжскім райаграсэрвісе”, “Свеклавічнай” і ААТ “Гарадзея” — па 25 га. А вось механізатар ААТ “Грыцкевічы” Сяргей Гаспадарык выдаў за дзень “на гара” 31 га. У “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” ў работу ўключаны ўсе тры наяўныя бурачныя сеялкі, і тут, зразумела, самая вялікая агульная дзённая прыбаўка — 61 гектар.
Галоўны аграном дзяржаўнага прадпрыемства “Эксперыментальная база “Свеклавічная” Яўген Саліта:
— Палявыя работы вядзём згодна з рабочым планам, з графіка не выбіваемся. Сваечасова адсеяліся на збожжавай ніве. Усе 200 га занёс на свой рахунак найвопытнейшы механізатар Пётр Пятровіч Губей. Плюс яшчэ 110 гектараў аднагадовых і 100 га — шматгадовых траў. Яго агрэгат — трактар “Джон Дзір” з сеялкай “Амазоне” — выдаваў за дзень да 40 гектараў.
Таксама вопытны механізатар Павел Іванавіч Крэнь шчыруе на бурачных палетках. Пасеяў ужо каля 200 гектараў. Сёлета мы павялічылі плошчу пад цукровымі буракамі да 300 гектараў. Летась было 240, а два гады назад — 180. Знаходзім рэзервы ў сельгас- угоддзях, каб павялічыць плошчу ворыўных зямель. Разворванне ў гаспадарцы даволі высокае — амаль 87 працэнтаў.
Штодзённая выпрацоўка 30 — 50 гектараў у механізатараў Уладзіміра Панкрата на закрыцці вільгаці ў глебе і яе перадпасяўной апрацоўцы і Ільі Багданава на перадпасяўной апрацоўцы. Ілья, дарэчы, першы год выйшаў у поле з АКШ.
Ужо ў лютым пачаў уносіць фосфар і калій пад яравую сяўбу Павел Крэнь. На рахунку Віталя Навошы, які двойчы падкарміў азімыя і ўносіць тукі пад яравыя, — 2500 гектараў. Хацелася б адзначыць і звяно на ўнясенні арганічных угнаенняў. На пагрузчыку “Амкадор-352” працуе Іван Карпач, на энерганасычаных трактарах МТЗ-3022 з раскідвальнікамі ПМФ-18 і ПМФ-20 — Васіль Яновіч і Іван Пічкоўскі. З пачатку пасяўной яны ўнеслі пад буракі і кукурузу 30 тысяч тон кампостаў, кожны дзень — ад тысячы да 1,5 тысячы тон. Услед іх заворвае Дзяніс Казубоўскі на магутным МТЗ-3522 з 9-корпусным плугам.
Каб дабіцца высокага ўраджаю, знізіўшы пры гэтым затраты, мы пастаянна ўдасканальваем тэхналогію вырошчвання культур. Сёлета, напрыклад, да 100 гектараў павялічылі плошчу пасеву буракоў сістэмы CONVISO SMART (гібрыд+хімікат), якая дазваляе праводзіць толькі дзве апрацоўкі ўсходаў, а гэта значная эканомія і часу, і гаручага. Як насенняводчая гаспадарка, займаемся размнажэннем арыгінальнага і элітнага насення збожжавых, і ў тым ліку новых сартоў. Сёлета навінка — ячмень “абба”. Адначасова занялі свае плошчы сарты “мажор”, “карнет”, “калдун”, “фандага”.
…У чацвер механізатар Мікалай Ломскі прыступіў да сяўбы кукурузы. Яна зойме 470 гектараў.
На некаторых палях цёплая глеба прымае ўжо і насенне кукурузы, якая пой-дзе на сілас. Вераснёўцы пасе-ялі яе на 145 гектарах, механізатары “Нясвіжскага рай- аграсэрвіса” — на 42 га. Гэтая культура зойме ў раёне 13460 гектараў, у т.л. на зерне будзе адведзена 3230 гектараў.
У цэлым яравая сяўба была праведзена на 5157 гектарах — 23 % да плана. За дзень механізатары зрабілі 689 га, або прыбавілі 3,1 %. Найбольшая прыбаўка — у “17 Верасня” (7,5 %) і РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках” (6,9 %). Пад сяўбу яравых кожны дзень механізатары рыхтуюць звыш 700 гектараў глебы.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,
журналіст.