Меню
Курс $  3.07 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 8 °C

Рэалізацыя малака: плюс 6,4 %

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 29.04.2023

Сельгаспрадпрыемствы раёна рэалізавалі ў першым квартале бягучага года 379173 цэнтнеры малака. Да адпаведнага леташняга перыяду гэта складае 106,4 %. Вышэй дадзенай лічбы паказчыкі ў шасці гаспадарках: ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” — 184,4 %, ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — 124,5 %, ААТ “17 Верасня” — 118,1 %, ЗАТ “1 Мая” — 109,3 %, ААТ “Лань-Нясвіж” — 107,2 %, ААТ “Грыцкевічы” — 106,6 %.

У першым квартале раён прыбавіў у продажы малака на 2269,8 тоны.



У тым ліку ў сакавіку — амаль на 935 тон.Сярэдняя таварнасць малака па раёне дасягнула 92,5 %, або на 0,7 % вышэй мінулагодняга. Калі летась у гэты час таварнасць 90 % і болей была ў 10-і гаспадарках, то цяпер — у 11-і. Яе павысілі шэсць прадпрыемстваў, прытым некаторыя — даволі значна. Так, “Агракамбінат Нясвіжскі” — на 10,1 %, “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — на 2,5 %, “Агракамбінат Сноў” і “Юшавічы” — на 2,1 %, “Лань-Нясвіж” — на 0,8 %, “Грыцкевічы” — на 0,6 %.

Жывёлаводы фермаў і комплексаў шмат папрацавалі. Яны надаілі 410032 цэнтнеры малака, тэмп росту склаў 105, 6 %. Найбольшы аб’ём валавой вытворчасці — 80814 ц — у СВК “Агракамбінат Сноў”, ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — 44630 ц, ААТ “17 Верасня” — 42109 ц, ААТ “Грыцкевічы” — 32459 ц, ААТ “Гарадзея” — 28180 ц. Вось яна, першая пяцёрка, чые самыя магутныя прытокі ўпадаюць у малочную раку раёна. Прытым іх агульны ўнёсак — большы палавіны ўсяго раённага аб’ёму, а дакладней — амаль 56 %.
Па тэмпах росту вытворчасці асабліва выдзяліліся “Агракамбінат Нясвіжскі” — 164,4 %,”НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — 125,2 %, “17 Верасня” — 119, 4 %, “1 Мая” — 109,5 %, “Лань-Нясвіж” — 106,3 %.

У т. л. у сакавіку тэмп росту да леташняга ўзроўню склаў 105,9 %. У некаторых гаспадарках за месяц ён лепшы, чым за квартал: у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ”, у “Лань-Нясвіж”, “Сейлавічах”, “Агракамбінаце Сноў”, “Нясвіжскіх Астроўках”, “Юшавічах”, “17 Верасня”, “Грыцкевічах”.

Вялікую ролю ў павелічэнні аб’ёмаў вытворчасці малака адыгрывае павышэнне прадуктыўнасці дойнага статка. Ад кожнай фуражнай каровы за квартал надоена 2247 кг, плюс 63 кг да леташняга. У першую тройку па гэтым паказчыку ўваходзяць “Агракамбінат Сноў” — 2803 кг, “Грыцкевічы” — 2728 кг і “Нясвіжскія Астроўкі” — 2400 кг. З іх найбольш прыбавілі малака “Грыцкевічы” — +153 кг.

Дойны статак у раёне па стане на 1 красавіка налічваў 18272 галавы — плюс 321 карова да леташняга пагалоўя.
Дастатковая колькасць якасных кармоў, новыя вытворчыя памяшканні, новыя тэхналогіі, захаванне ўсіх патрабаванняў па ўтрыманні жывёлы спрыяюць працаўнікам галіны ў павышэнні вытворчасці малака. Ды і рупнасць, добрасумленнасць саміх работнікаў фермаў і комплексаў дапамагаюць справе.
У забеспячэнні суверэнітэту і незалежнасці краіны эканоміка — самае галоўнае. І працаўнікі малочнай галіны АПК раёна паспяхова будуюць пэўны сегмент гэтай эканомікі на сваіх рабочых месцах.

Анастасія РОЎДА, брыгадзір малочнатаварнага комплексу “Сычы” СВК “Агракамбінат Сноў”:Рэалізацыя малака: плюс 6,4 %

— У першым квартале мы надаілі на адну фуражную карову ў сярэднім па 2903 кілаграмы малака. Гэта лепшы паказчык па гаспадарцы. Валавая вытворчасць малака дасягнула за тры месяцы 2734,5 тоны, што на 19,9 тоны больш адпаведнага перыяду мінулага года. У сучасны момант сярэднясутачны надой на карову — 33,2 кілаграма малака. Асобныя даюць амаль 65 — у нас зараз стаіць 12 кароў чацвёртай лактацыі, ад якіх надойваем звыш 60 кілаграмаў малака ў суткі. Нашы дасягненні — гэта вынік работы ўсяго калектыву. Працуем 24х7, і так 365 дзён у год. Калектыўная адказнасць складаецца з адносін да сваіх абавязкаў кожнага чалавека індывідуальна.

Аператары машыннага даення працуюць на комплексе ў тры змены, у кожнай — па тры даяркі. Самая моцная змена — гэта звяно ў скла- дзе Алены Чудук, Наталлі Сайко і Наталлі Вітко. Яны вельмі адказныя, з асаблівай пільнасцю сочаць за станам кароў. Ёсць у нашым калектыве і мужчына-даяр. Гэта Дзмітрый Хацько. За добрасумленную працу ён сёлета на справаздачным сходзе агракамбіната атрымаў Па- дзячнае пісьмо старшыні Нясвіжскага райвыканкама і грашовую прэмію.
Вялікую работу па фарміраванні высокапрадуктыўнага дойнага статка вядуць спецыялісты МТК “Сычы”: заатэхнік-селекцыянер Алена Дамашэвіч, тэхнік- асемянатар Аляксандр Андросік, малады вет- урач Аляксандр Пятрушка.

Многае ў нашай справе залежыць ад таго, як наладжана яна ў ра- дзільным аддзяленні. У ім выдатна спраўляюцца з усімі нагрузкамі даяркі Наталля Красько і Вольга Вялічка.

Адзін з важных аспектаў вытворчасці вялікага малака — кармленне жывёлы. Ім займаюцца пастаянныя механізатары. На кормараздатчыках — Сяргей Вельчынскас і Рустам Ліпніцкі, на пагрузчыку — Сяргей Вайняк. На іх ляжыць велізарная адказнасць за захаванне правільнага рацыёну, які я складаю для кожных груп пагалоўя ў залежнасці ад узросту і прадуктыўнасці. А кормяць тры трактарысты ўсё пагалоўе комплексу — зараз гэта 3915 галоў, у тым ліку 935 кароў. Зразумела, што я, як брыгадзір, кантралюю іх працу, але ж і самі рабочыя павінны строга прытрымлівацца тэхналагічных патрабаванняў. І яны стараюцца. А кіраўніцтва агракамбіната заахвочвае іх прэміямі за высокія паказчыкі.

Мы ўкараняем у вытворчасць новыя тэхналогіі. Так, я строга манітору кармы: бяру пробы, аналізую іх састаў, высвятляю, што трэба прыбавіць у рацыёне, а што зменшыць. Напрыклад, у нас стаіць цэлая група з 220 кароў, дзе кожная дае ў суткі 50 і больш кілаграмаў малака. І рацыён для іх распрацоўваецца вельмі і вельмі скрупулёзна, каб колькасць пажыўных рэчываў дакладна адпавядала прадуктыўнасці і садзейнічала яе павышэнню.

Далей. Наш спецыя- ліст па штучным асемяненні Аляксандр Андросік нават падчас ранняга правядзення ультрагукавога даследавання на сцельнасць здольны вызначыць у каровы двойню. І мы гэтай карове ўдзяляем асаблівую ўвагу, каб не згубіць цяля — гэта так важна пры ацёле. Вывучаем вопыт сур’ёзных спецыялістаў у галіне жывёлагадоўлі. На месцы стаяць нельга: нашы паказчыкі — гэта не вяршыня дасягненняў. Можна дабіцца большага. Ставім мэту выйсці ў канцы бягучага года на надой у 12 тысяч кілаграмаў малака ад каровы. Нагадаю: летась атрымалі 11634 кг.

Хутка ў Беларусі бу- дзе праходзіць чарговая сельскагаспадарчая выстава “Белагра”, у якой “Агракамбінат Сноў” традыцыйна ўдзельнічае. На конкурс на лепшую карову рыхтуем некалькі кандыдатак, з якіх выберам самых-самых, што па- едуць на “Белагра”.

На мінулым тыдні з задавальненнем успрынялі вестку, што Нясвіжскі раён будзе занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару як адзін з пераможцаў спаборніц- тва за 2022 год. Ганарымся, што ў гэтай перамозе ёсць пэўны ўклад і нашага калектыву.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,
журналіст.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!