Меню
Курс $  3.05 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 13 °C

Кожны дзень — незвычайны дзень

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 04.05.2023

Сёння 3 мая — і наўрад ці многія з вас уяўляюць сабе, які гэта цікавы дзень!
Нездарма май здаўна асацыіруецца ў нас
са святамі, з чымсьці радасным і светлым.
А сёння каляндар выдае сапраўдны
“святочны вінегрэт”: аказваецца, сёння —
Дзень кандытара, Міжнародны дзень Сонца, Дзень жанчын-міраносіц, Дзень станоўчасці ў розуме, Сусветны дзень весялосці, Дзень сонечных плямак, Дзень нараджэння “спаму”, Сусветны дзень свабоды друку і гэта яшчэ,



уявіце сабе, далёка не ўсё!

Гэта адкрыццё прымусіла мяне задумацца аб тым, што часта мы не заўважаем, у які незвычайны дзень жывём і што любы дзень можа стаць для нас святочным, калі гэта свята мы створым сабе самі!
Бывае, людзі гавораць (і думаю, што і вы хоць раз ды чулі нешта падобнае): “Маё жыццё нагадвае бясконцы дзень сурка. Устаю, іду на работу, прыхо- джу дадому, вячэраю, гляджу тэлевізар, сплю. І ўсё! Мне пастаянна здаецца, што цяпер няма часу і сіл зрабіць нешта, каб змяніць жыццё, але вось пройдзе час, і ўсё прыйдзе само сабой”.
У псіхалогіі ёсць паняцці — сіндром адкладзенага жыцця і сіндром адкладзенага шчасця. У першым чалавеку здаецца, што сапраўднае жыццё наступіць, але крыху пазней. Яму лянота менавіта цяпер нешта мяняць, а з часам прыходзіць і страх пераменаў. Сіндром адкладзенага шчасця выглядае крыху па-іншаму. Чалавек імкнецца дамагчыся сваіх мэтаў (напрыклад, купіць машыну лепшую, чым у суседа, знайсці жонку са знешнасцю фотамадэлі), ён як быццам бяжыць бясконцы марафон. У яго насычанае жыццё, але ў гэтым жыцці няма самага галоўнага — шчасця. Яму здаецца, вось-вось цяпер яшчэ трохі паднапружыцца (заробіць, купіць, даб’ецца), і шчасце прыйдзе. Але яно зноў выслізгвае.
Што ж рабіць, калі ў гэтых прыкладах вы пазналі сябе? Мяняць светапогляд! Жыць трэба тут і цяпер! Быць шчаслівым трэба прама сёння!
І май — месяц росквіту прыроды — выдатны час, каб памяняць свой “шэры” светапогляд на шчаслівы. Уявіце, што кожны ваш дзень — гэта маленькае жыццё, і яго трэба пражыць максімальна радасна і шчасліва. Напрыклад, зрабіць нешта па-іншаму, па-новаму. Не ехаць на работу на транспарце, а прагуляцца пешшу. Калі вы — жанчына, надзець не джынсы і швэдар, а сукенку і туфлі на абцасіках. Паразмаўляць з тымі супрацоўнікамі, з якімі дагэтуль не вырашаліся. Увечары — не да тэлевізара, а ў тэатр (у басейн, на канцэрт, у лазню, у клуб і г.д.).
Складзіце сабе жыццё, як пісьменнік складае свой твор. Прыдумайце, як яно выглядае, калі кожны дзень — свята. Станьце галоўным героем і рэжысёрам свайго жыцця. Прачынаючыся раніцай, у думках пішыце сцэнар Новага шчаслівага дня. Імправізуйце, рызыкуйце. Варта праявіць актыўнасць і пазітыўны намер, як жыццё пачне паварочвацца да вас іншым бокам.
Не асуджайце, не крыўдуйце, ня пляткарце, не зайздросьце! Адпусціце мінулае, ні пра што не шкадуйце, не рабіце нікога адказным за свае няўдачы. Калі вы сфакусаваныя на дрэнных навінах, вы прыцягваеце негатыў. Змяніце факусоўку і сачыце за добрымі навінамі — яны ёсць заўсёды, калі вы хочаце іх чуць.
Зрабіце каляндарык тыдня або месяца і ўпішыце туды як мага больш цікавых мерапрыемстваў.
Навучыцеся рабіць свята з дробязяў: нават прыняцце ванны можна ператварыць у свята. Яшчэ адна слушная парада ад разумных людзей — заняцца творчасцю. Няма чалавека, якія не здольны тварыць, марыць, фантазіраваць. Падыдзіце творча да ўсіх штодзённых спраў. Рабіце тое, што любіце! І палюбіце тое, што вам даводзіцца рабіць. Прыкладны дэвіз — “У мяне няма ўсяго, што я люблю, але я люблю ўсё, што ў мяне ёсць!»
І тады радасць і адчуванне шчасця будуць з вамі не толькі ў маі!

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!