Меню
Курс $  3.07 | €  3.48 | ₽100  3.86 |
Погода 21 °C

Гаварыць — трэба!

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 11.05.2023

Напрыканцы красавіка пачула навіну: Кіеў запрасіў у Францыі лічбавую карту Беларусі, каб весці разведку беспілотнымі лятальнымі апаратамі і — што, праводзіць
у нас тэрарыстычныя акты? Украінскі нацысцкі рэжым зляцеў з катушак, звар’яцеў, калі гаварыць адкрыта.
Парыж адмовіў, як дагэтуль
адмовілі і некаторыя іншыя краіны, куды таксама была адрасавана
просьба. Пакуль адмовілі.



А што будзе далей, невядома.

Таму наш Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка і заклікае беларусаў не расслабляцца. Выскал фашысцкага драпежніка нічога добрага не абяцае.
…Май крочыць на зямлі. Квітнеючы, жыццесвярджальны. Мы, беларусы, хутка адзначым вялікае свята — Дзень Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
А мне карціць успомніць дату трагічную, 2 мая 2014 года. Падзеі ва ўкраінскай Адэсе. Калі ў будынку Дома прафсаюзаў у пажары загінулі 42 чалавекі, а за некалькі гадзін да таго ў ходзе вулічных сутыкненняў — 6 чалавек. Сярод загінуўшых былі 7 жанчын, адзін непаўналетні.
Палітычны крызіс 2013-2014 гадоў у гэтай краіне стаў адпраўным пунктам цэлай лавіны далейшых трагедый. Крызіс выкліканы радыкальнай нацыяналістычнай палітыкай украінскай вярхушкі. У 1994 г. Мінюст зарэгістраваў нацыяналістычную партыю УНА-УНСО. У 2014-м годзе на яе аснове стварылі “Правы сектар” — галоўную рухаючую сілу, у якой і базіс, і надстройка — нацыяналізм, які перайшоў у нацызм, закончаная русафобія і беларусафобія, нянавісць да рускага свету. Сваю звярыную сутнасць нацыяналісты, і не толькі ўкраінскія, праявілі падчас Вялікай Айчыннай вайны, забіваючы і спальваючы мірных жыхароў. Ды яшчэ і пасля вайны доўга давялося змагацца з імі савецкім органам. Цяпер гідра зноў узняла галаву. З дапамогай і пры адабрэнні ЗША і еўрапейскіх палітычных эліт ідэалогія неанацызму, знішчэння рускага свету насаджваецца танкамі і гарматамі. Мэта кіеўскага рэжыму — дэкамунізацыя, дэсаветызацыя, дэрусіфікацыя. Поўнасцю перапісана гісторыя. Дзяцей з маленства выхоўвалі ў непрыязні да рускіх. Нават была прыдумана камп’ютарная гульня, дзе танкавыя баі ішлі на вайне Украіны з Расіяй. І не дзіўна: фонд англасакса Сораса, які фінансуе ўсе “цвятныя” рэвалюцыі, быў заснаваны там у 1990 годзе. З таго часу навучанне і выхаванне вялося ў адным ключы: Расія — акупант, усё рускае — варожае, непрымальнае. З 2020 года, калі дзяржаўны пераварот заходнікам не ўдалося правесці ў Беларусі, такія ж адносіны ў іх і да нас.
Толькі давайце ўспомнім, як савецкі ўрад некалі фарміраваў Украінскую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку. Ленін настаяў, каб ёй адышлі расійскія Данбас, Харкаў, Днепрапятроўск і паўднёвыя прычарнаморскія землі з Адэсай. Сталін аддаў заходнія вобласці — Львоў, Валынь, Цярнопаль, якія да 1939 г. знаходзіліся пад польскай акупацыяй. У 1954-м, у гонар 300-годдзя ўз’яднання Украіны з Расіяй, Хрушчоў падарыў сваёй малой радзіме расійскі Крым. А калі зазірнуць у гісторыю яшчэ глыбей: 7 буйных гарадоў — Запарожжа, Крывы Рог, Днепр (былы Кацярынаслаў), Херсон, Нікалаеў, Адэса і Луганск — былі заснаваны расійскай імператрыцай Кацярынай II або з яе дазволу.
Таму рускага і рускамоўнага насельніцтва ў савецкай рэспубліцы, а пасля — у незалежнай Украіне было вельмі многа. І жыхары паўднёва-ўсходняй часткі краіны, этнічныя рускія людзі, выступілі супраць кіеўскага неанацысцкага еўрамайдана, супраць зневажання і адмены ўсяго рускага, супраць апантанага, крывавага нацыяналізму. Трагедыя ў Адэсе — адна з многіх ран процістаяння. Як і 8-гадовая грамадзянская вайна ў Данбасе, здзекі ўкраінцаў над яго жыхарамі і забойствы. Як і сённяшняя СВА.
Дзіўна слухаць украінскіх палітыкаў (ці важакоў неанацыстаў), якія так ненавідзяць усё савецкае, рускае, і разам з тым ваююць, каб вярнуць тэрыторыі, якія падарыла Украіне іменна савецкая ўлада. Рускую мову забаранілі, помнікі рускім і савецкім вялікім дзеячам, воінам, літаратарам знеслі, у Кіеве каля 20 млн рускіх кніг знішчылі. Дык адмаўляйцеся ўжо ад усяго, што звязана з Расіяй і СССР. Як гаворыцца, “уходя уходи”, з ганарліва ўзнятай галавой. Дык жа не… Карацей, ні логікі, ні розуму. Яны патанулі ў месіве неанацызму, фашызму, алігархіі, карупцыі і агідным рабалепстве перад ЗША.
Неяк знаёмая сказала, што пра трагедыю ў Адэсе “нічога не гаварылі ў 2014-м”. Гаварылі. Па тэлебачанні паказвалі. На днях у нейкай перадачы ўспаміналі, зноў тыя страшныя кадры на экран вывелі: будынак палае, людзі з вокан выкідваюцца, а малады нацык крычыць, што іх трэба забіваць. Жудасць!
Мы ж тады не ўсвядомілі, што ўслед за АнтыРасіяй — Украінай Захад можа зрабіць АнтыРасіяй Беларусь. Для ЗША, аўтара ваеннага канфлікту, для Вялікабрытаніі, якая ўсё-такі перадала зараз Украіне снарады з абяднёным уранам, лёсы і жыцці ўкраінцаў, беларусаў, рускіх нічога не каштуюць. А мы, закалыханыя беларускай спакойнай сытнай рэчаіснасцю, не ўскінуліся ў 2014-м, не абурыліся, не ўстрывожыліся. Не забілі ў набат: “Ганьба — нацысцкаму кіеўскаму майдану!”, “Не! — гібелі людзей у брацкай Украіне!”, “Не дазволім адрадзіцца фашызму!”. Не гаварылі патрэбных слоў у патрэбны час. Каб увесь свет ведаў пра злачынствы кіеўскага рэжыму на паўднёва-ўсходніх тэрыторыях. Мы жылі сваім жыццём і лічылі, што гэта быццам недзе далёка адбываецца, нас не датычыць, нас абыйдзе.
А вось у савецкі час і мясцовая прэса трымала руку на палітычным пульсе, верная духу інтэрнацыяналізму і еднасці. У 1970-х гадах наш “Чырвоны сцяг” заклікаў на першай старонцы: “Свабоду Луісу Карвалану!”, “Свабоду Анджэле Дэвіс!”. Першы — генеральны сакратар ЦК Кампартыі Чылі, вязень рэжыму Піначэта. Другая — дзеячка камуністычнага руху ЗША, выступала ў падтрымку пратэсту індзейцаў, была бяздоказна арыштавана і змешчана ў турму. Дзе — Беларусь і дзе — Чылі, ЗША?! Але ж мы падтрымлівалі змагароў за свабоду ад імперыялістычнага прыгнёту, за пабудову імі справядлівага грамадства. І, наогул, заметкі на міжнародную тэму друкаваліся ў кожным нумары раённай газеты. Ідэалагічная работа ў БССР стаяла на моцным падмурку. У нас сённяшніх ёсць добры прыклад савецкага перыяду. І яго трэба трымаць на ўзбраенні на ідэалагічным фронце. Абывацелю, які, гартаючы цяпер абласную, рэспубліканскую ці раённую газету, незадаволена моршчыцца: “Зноў — палітыка, палітыка… Навошта?”, хочацца сказаць:
— Прачніцеся. Выйдзіце ўжо з летаргічнага сну. Вайна ідзе. Супраць нас — пакуль інфармацыйная і эканамічная. Жорсткая, бязлітасная. За наш розум. Супраць нашага дабрабыту. Персонай нон грата на Зямлі Захадам аб’яўлены нашы погляды, нашы ўстоі, традыцыі, самабытнасць, духоўныя каштоўнасці, нашы перадавыя тэхналогіі. Ва ўкраінскіх падручніках беларусам ужо адмоўлена ў славянстве. Ідэолагі “незалежнай” да славян аднеслі толькі сябе і палякаў. А паколькі ўкраінская вярхушка даўно стала правадніком ідэй ЗША і калектыўнага Захаду, то вораг у беларусаў — шматгаловы і каварны. Пераканаліся ўжо: калі не гаворым мы — гавораць тыя, што ў Вашынгтоне, Бруселі, Варшаве, Кіеве… І не ў карысць нашай дзяржавы, нашага мірнага жыцця.
Час змяніўся. Журналістыка стала іншай. Больш жорсткай. Як сказаў мой калега, “калі раней была журналістыка фактаў, то сёння мы вымушаны перайсці на журналістыку меркаванняў”.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,
заслужаны журналіст
Беларускага саюза журналістаў.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!