Меню
Курс $  3.07 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 6 °C

Наша памяць — свяшчэнная

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 11.05.2023

Да Дня Перамогі ў Беларусі каля 10 тысяч чалавек атрымалі матэрыяльную
дапамогу. Штогод да 9 Мая Кіраўнік нашай дзяржавы прымае такое
рашэнне. Матэрыяльная дапамога
адрасавана ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і людзям,
якія пацярпелі ад яе наступстваў. Сёлета яе памер павялічаны і склаў
ад 850 да 2 тысяч рублёў. З рэспуб-
ліканскага бюджэту на такую выплату накіравана каля 10 мільёнаў рублёў.



Увага да ветэранаў, клопат, цёплыя, шчырыя словы падзякі ім, добрыя песні і букеты кветак у святочныя майскія, у іншыя дні на працягу года… Гэта наша ўдзячнасць за прынесены на беларускую зямлю мір, за Вялікую Перамогу.
Сёлета 9 Мая мы зноў прыйдзем да помнікаў, да брацкіх магіл, да Вечнага агню, ушануем памяць тых, хто загінуў у смяротным баі з ворагам, хто быў замучаны, расстраляны фашыстамі. У Нясвіжскім раёне за гады вайны загінула больш за 10 тысяч чалавек. Мы будзем памятаць пра іх — вядомых і невядомых, маладых, пажылых і зусім маленькіх.Чалавечае жыццё бясцэннае, але яго ў іх адабралі. Яны хацелі вучыцца, кахаць, будаваць свой дом, расціць збажыну… Фашысты не далі ім такой магчымасці, кованым ботам растапталі ўсе мары і надзеі. Таму 9 Мая — свята, але са слязьмі на вачах. Зноў і зноў будуць гучаць пераможныя маршы, франтавыя песні і абяцанне: “Будзем памятаць”.
Ушаноўваюць удзельнікаў вайны і памятаюць загінуўшых у суседняй Расіі. Больш таго, напрыканцы красавіка кіраўніцтва краіны прыняло рашэнне надаць статус ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны жыхарам асаджанага Сталінграда. Нагадаю: сёлета, у лютым, споўнілася 80 гадоў пасля пераможнай Сталінградскай бітвы, якая стала пераломным момантам у ходзе вайны.
Там, дзе памятаюць сваю гісторыю, там шануюць людзей, якія гэтую гісторыю тварылі. На жаль, так адбываецца не ўсюды. Нават на постсавецкай прасторы, хаця ў Вялікай Айчыннай вайне перамог іменна шматнацыянальны савецкі народ, з’яднаны воляй да перамогі, мужнасцю, вялікім патрыятызмам. Зараз у Літве законам зацвердзілі дэсаветызацыю, за нашэнне георгіеўскай стужкі, сімвала воінскай славы, прадугледжаны штраф ад 300 да 700 еўра. У Малдове на канстутыцыйным узроўні забаранілі нашэнне 9 мая георгіеўскай стужкі. У Латвіі афіцыйна адмянілі святкаванне Дня Перамогі 9 мая. Пачыналі са зносу помнікаў савецкім воінам, якія загінулі, вызваляючы рэспуб- ліку ад нямецкай акупацыі, цяпер дабраліся да самой даты. А вось марш памяці легіянераў СС у Рызе ў сакавіку прайшоў, пры маўклівай зго-дзе ўлад, як праходзіць апошнім часам штогод. На вуліцы выйшлі нязгодныя з такой дэманстратыўнай акцыяй. Дэпутата гарадской думы, які трымаў плакат “Легіянеры давалі клятву Гітлеру”, латышскія ўлады арыштавалі. Такая вось у іх гісторыя і праўда: вызваліцелі названы акупантамі, а забойцы ўзнесены ў героі. Як і ва Украіне, дзе разам з іншымі помнікамі савецкім воінам знесены помнік Маршалу Георгію Жукаву, затое ўстаноўлены помнік радыкальнаму нацыяналісту, забойцу Сцяпану Бандэру, да яго цяпер кладуць кветкі.
Наша памяць пра гераічны подзвіг беларусаў, рускіх, украінцаў, казахаў, узбекаў, прадстаўнікоў каўказскіх народаў і ўсіх іншых, што аб’ядноўваліся ў вялікую і магутную дзяржаву — Савецкі Саюз — свяшчэнная! І цяпер наша задача — адстаяць заваяваны прадзедамі мір.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!