Меню
Курс $  3.05 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 13 °C

У.А. Кастоўскі: “Працую і мне гэта падабаецца”

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 11.05.2023

Аб рабоце заслужаны майстар сваёй справы, трактарыст-машыніст СВК “Агракамбінат Сноў” Уладзімір Кастоўскі гаворыць проста:
— Рэкорды стараюся не лічыць, працую ды працую, бо атрымліваю ад гэтага асалоду, мне гэта па-сапраўднаму падабаецца.
У гаспадарцы Ула-дзімір Анатольевіч працуе ўжо 27 гадоў — з 1996-га. Прыйшоў у “Сноў” адразу пасля заканчэння школы, юнаком. Першым яго “падапечным” быў трактар “Т-40”, на якім малады механізатар набіваў руку, спазнаваў тонкасці справы. Цяпер жа трактарыст шчыруе на “New Holland”.



— На камбайн перасаджвацца ў мяне не атрымліваецца, бо, калі пачынаецца ўборка, у мяне пачынаецца ворыва,— расказ-вае сноўскі аграрый. — Потым я пераключаюся на сяўбу: чапляю сеялку — еду сеяць рапс. Затым сеялку мяняю на плуг, і тады — на азімыя. Калі надыходзіць час сеяць азімыя, ізноў чапляю сеялку і на палі…
Не паспяваю на ўборку новага ўра-джаю. Але ж і не шкадую аб гэтым. Ведаеце, я па натуры — адзіночка, таму люблю працаваць у полі, сам па сабе. Мне так камфортней.
Уся тэхніка, за якую адказвае вопытны работнік, паддаецца яго працавітым рукам. І гэта ад таго, што Уладзімір Анатольевіч да сваіх абавязкаў адносіцца адказна, з разуменнем. І складанасці, з якімі час ад часу так ці інакш прыходзіцца сутыкацца (як і ў любой справе), знікаюць адразу, як толькі засяроджваеш увагу і прыкладаеш намаганні. Па-сапраўднаму любіць тое, што робіш — галоўны залог поспеху, — упэўнены герой гэтага матэрыялу. Таму і кіраўніцтва прадпрыемства бачыць і цэніць такое стаўленне свайго работніка да працы.
А ў тым, што яно дбайнае і добрасумленнае, гавораць вынікі, якіх Уладзімір Анатольевіч дабіваецца штогод.
— Напрыклад, за мінулы год я паставіў свой уласны рэкорд на сяўбе кукурузы — каля 1600 гектараў у скарбонцы, — расказвае працаўнік. — У сярэднім кожны год праходжу больш за 1000 гектараў азімых, 600 — 700 гектараў рапса. Такія лічбы з-за таго, што раблю ра- зам з напарнікамі — звычайна ў нас выхо- дзіць у поле тры сеялкі. Зладжана працуем, стараемся, каб было хутка і якасна.
Часу на развагі — няма. У любы сезон праца ёсць. Важная, адказная і дужа патрэбная — праца на Зямлі-карміліцы.
Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!