Меню
Курс $  3.05 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 13 °C

Жудасныя саракавыя — у яго памяці

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 11.05.2023

Набліжаецца Свята Перамогі — самае мірнае свята кожнай вясны. І вось ужо амаль 79-ы год яно суправаджаецца ясным небам над галавой, кветнеючымі садамі, стваральнай працай і шчаслівым жыццём. І ўсё гэта мы можам бачыць вакол сябе, адчуваць і спрабаваць — дзякуючы подзвігу нашых дзядоў. Тых, хто ахвяраваў, не шкадуючы сябе і ўласнага жыцця — самага дарагога, што ёсць у кожнага чалавека…



Ветэраны. Сівыя старыя ў камізэльках з медалямі. Колькі жаху бачылі іх вочы… Колькі болю захоўваюць іх душы… Колькі мазалёў было на іх руках…
Сёння можна на пальцах пералічыць тых, хто быў сапраўдным абаронцам сваёй зямлі. Але іх імёны ўжо надоўга самым доблесным чынам запісаны ў няпростай гісторыі беларускага народа.
Сведкам знішчальных саракавых, пра каго ў набліжэнні святкавання Вялікай Перамогі пойдзе гаворка, быў Нікан Уладзіміравіч Шчука, што жыве ў вёсцы Зарэчча Гарадзейскага сельскага савета. У бягучым годзе ветэран адзначыць сваё 96-годдзе.
Аб тым страшным часе Нікан Уладзіміравіч дагэтуль успамінае ясна:
— Засталася ў маёй памяці адна цікавая гісторыя. Неяк, падчас акупацыі, міма нашай хаты ехаў адзін немец на павозцы і спыніўся. Маці ў той момант якраз хлеб пякла: боханаў сем атрымалася — сям’я вялікая, каб усіх пракарміць. Дык вось мусіць той немец водар хлеба і пачуў, зайшоў у хату. На лавачцы ляжалі боханчыкі. Ён адрэзаў добрую лусту, панюхаў, паспрабаваў і кажа: “Гуд, гуд…”. Тады палову забраў з сабой і далей сказаў на польскі манер: “Пой-дзе́м мы на Мо́скаў, але пе́нтамі на́зад”. Разумееце як гэта? — пытае Нікан Уладзіміравіч і адразу ж сам адказвае: — Гэта значыць “пойдзем на Маскву, але пяткамі назад, то бок доўга не прабудзем”. Я добра памятаю гэтыя яго словы і часта іх успамінаю. Нічога болей той немец не зрабіў, сеў у сваю павозку ды падаўся да лесу.
Васямнаццацігадовым юнаком у 1945 годзе Нікана прызвалі ў рады савецкай арміі. Агульнай колькасцю хлопец праслужыў 6,5 гадоў, навучаўся мінамётнай справе.
У 1950-1951 гг. Нікан Ула- дзіміравіч мабілізаваўся і вярнуўся на радзіму. Неўзабаве атрымаў спецыяль- насць механізатара ў Навагрудку. Гадоў з дзесяць прарабіў трактарыстам на гусенічным трактары на МТС: і ў Снове, і ў Пагарэльцах, і ў Свеклавічнай. Узнагароўджваўся граматамі, падзякамі і прэміямі, стаў заслужаным ветэранам працы.
Цяпер жа Н.У. Шчука не страчвае пазітыву і падагульняе:
— Насамрэч, прайшлі мае гады, але ж хочацца яшчэ пажыць. Бывае што-небудзь забаліць — і адразу думкі пра канец узнікаюць… Але потым разумееш: трэба жыць, назі- раць, як свет змяняецца, з’яўляецца штосьці новае, асаблівае; людзі жывуць, радуюцца, жэняцца, народжваюць дзяцей… На гэтым свет стаіць. Трэба войны гэтыя адкінуць, каб хутчэй усё сціхла, каб было спакойна і мірна.
Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.
Фота Дарыны МІТРАКОВАЙ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!