8 мая вечарам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па запрашэнні Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна прыбыў
з рабочым візітам у Маскву. Пагутарыў з паслом Рэспублікі Беларусь у РФ і дзяржсакратаром СНД. 9 Мая сустрэўся з Уладзімірам Пуціным
у Крамлі. Прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар Дня Перамогі разам з лідарамі іншых
краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Усе яны прысутнічалі на ваенным парадзе на Краснай плошчы, усклалі вянок і кветкі да Магілы Невядомага Салдата ў Аляксандраўскім садзе. Так краіны СНД прадэманстравалі сваё адзінства ў ацэнцы Вялікай Перамогі: яна — агульная для ўсіх народаў былога СССР, і гэта нас яднае!
У другой палове дня 9 Мая Аляксандр Лукашэнка ўжо быў са сваім народам — удзельнічаў ва ўрачыстых мерапрыемствах, што праходзілі ў нашай краіне. Ён усклаў вянок да абеліска Перамогі, цёпла прывітаў ветэранаў.
Дынамічнасць, насычанасць кожнага дня, шчыльны рабочы графік Прэзідэнта, яго велізарная працаздольнасць і клопаты пра лёс Радзімы выклікаюць павагу і захапленне. Шматлікія наладжванні стасункаў з замежнымі лідарамі і іх прадстаўнікамі, сустрэчы з журналістамі. Нарады па розных накірунках — эканоміка, БелАЭС, выкананне саюзных праграм, нацыянальная бяспека, правапарадак… Падрыхтоўка да ўступлення ў ШОС. Вывучэнне мноства дакументаў на подпіс — законаў, указаў, рашэнняў… Азнаямленне з матэрыяламі СМІ. Уручэнне дзяржаўных узнагарод лепшым з лепшых у працы і на службе. Наведванне храмаў і гутаркі з вернікамі падчас вялікіх царкоўных святаў…
Вось некаторыя апошнія выняткі з рабочага дзённіка Кіраўніка дзяржавы. 25 красавіка праінспектаваў з верталёта Брэсцкую і Гродзенскую вобласці, у апошняй правёў нараду. 27 красавіка праінспектаваў пасевы ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях. 28 красавіка пабываў на Гомельшчыне.
Рабочыя пытанні ў Прэзідэнта чаргуюцца са спортам. Лыжы, хакей. 31 сакавіка чатыры з паловай гадзіны выступаў з Пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу і адказваў на пытанні прысутных, а 1 красавіка стаў на канькі. Сёлета перамога каманды Прэзідэнта ў Рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод аматараў на прызы прэзідэнцкага спартыўнага клуба была ў 14-ы раз. А 25 красавіка Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся сярод балельшчыкаў у Гродне на фінальным матчы чэмпіянату краіны па хакеі на Кубак Прэзідэнта і ўручыў узнагароду пераможцу — жлобінскай камандзе “Металург”…
А на процілеглым баку зямнога шара ёсць дзяржава-гегемон, якая хоча і далей дыктаваць усім свае правілы, навязваць свае “каштоўнасці”. Толькі прэзідэнта ЗША Байдэна называюць сонным Джо. Ён спатыкаецца і падае на трапах самалётаў, падае з веласіпеда, забываецца, пра што гаворыць, вітаецца з паветрам, засынае ў самых непадыходзячых сітуацыях, гута- рыць са сцяной за сваёй спіной, губляецца ў прасторы, не памятае свайго ўзросту (яму 80 гадоў), з журналістамі вядзе стасункі толькі са шпаргалкамі. Ён афіцыйна заявіў, што трансгендары фарміруюць душу амерыканскай нацыі. У інфляцыі ЗША, на яго думку, вінаваты Пуцін. А знешняя палітыка яго дзяржавы — далейшая канфрантацыя з Расіяй і ніякіх перагавораў з Масквой на Украіне. Практычна за год праўлення Байдэн адмяніў стогадовае табу на канфрантацыю звышдзяржаў. І гэты чалавек збіраецца балаціравацца на выбарах прэзідэнта ЗША ў 2024 годзе.
… 10 мая з Беларусі, з аздараўленчага лагера “Дубрава” паехалі дамоў дзеці з Горлаўкі, Марыупаля, Запарожскай вобласці. Яны адпачывалі ў нас 2 тыдні. На развітанне атрымалі падарункі ад беларускага Прэзідэнта: мёд, шакалад, сокі. Дзеці ад’язджалі са слязьмі: іх дома зноў могуць сустрэць абстрэлы ўкраінскіх баевікоў. А ЗША перадалі Украіне чарговы пакет дапамогі на 400 млн долараў і аб’явілі пра наступны — на 1,5 млрд. Каб украінцы працягвалі вайну.