У рамках акцыі «Ноч музеяў» Беларускі дзяржаўны акадэмічны ансамбль «Харошкі» сардэчна запрашае на канцэрты старажытнай беларускай музыкі «Полацкі сшытак», якія адбудуцца 20 мая ў Тэатральнай зале Палацавага ансамбля ў Нясвіжы а 14-ай і а 16-ай гадзінах!
Гэты ўнікальны камерны праект – хвалюючая сустрэча з яркай эпохай беларускага барока. У праграме прагучаць творы са зборніка музыкі «Полацкі сшытак» – каштоўнага дыямента нацыянальнай культурнай спадчыны.

У цэнтры ўвагі – музыка і адзін з найпрыгажэйшых музычных інструментаў – жывы чалавечы голас. Вы атрымаеце сапраўдную асалоду ад непаўторнага, лірычнага, напеўнага гучння музычных інструментаў у кампзіцыях «Гімн», «Вечар у замку», «Салома», «Скамарохі», «Менестрэлі», «Сакалінае паляванне», «Капрычыо», «Танец рамеснікаў», «Свята ў прадмесці», нумарах «Шляхетны вясельны», «Раговы», «Трохдольны», «Урачысты», «Прыдворны», «Струнны», «Святочны». Вас не пакінуць абыякавымі пяшчотныя вакальна-інструментальныя кампазіцыі «Князёўна», «Дзе б ты ні была, кахана», «Песня да Ружанцовай Маці Божай» і іншыя.
Чароўная музыка віртуознага выканання, выбітны вакал, раскошныя сцэнічныя касцюмы створаць асобую атмасферу далёкай таямнічай эпохі, абавязкова падораць вам вялікае эстэтычнае задавальненне і выдатны настрой.
Чароўная музыка віртуознага выканання, выбітны вакал, раскошныя сцэнічныя касцюмы створаць асобую атмасферу далёкай таямнічай эпохі, абавязкова падораць вам вялікае эстэтычнае задавальненне і выдатны настрой.