Меню
Курс $  3.07 | €  3.48 | ₽100  3.86 |
Погода 22 °C

Вечная крыніца гонару і славы беларускага народа

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 1

Пост опубликован: 15.05.2023

Валянцін НАВАСАД, намеснік пракурора Нясвіжскага раёна:
— Перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне была здабыта 9 мая 1945 года. Вайна працягвалася 1418 дзён і начэй і пачалася на беларускай зямлі 22 чэрвеня 1941 года.
У летапісе Беларусі не было бітвы больш жорсткай, чым Вялікая Айчынная вайна, не было подзвігу больш значнага, чым подзвіг савецкага салдата, які абараніў Радзіму ад ворага, які выратаваў чалавецтва ад нацызму.



Беларусы — адна з найбольш пацярпелых у выніку вайны нацый. Гітлераўцы правялі ў Беларусі звыш 140 карных аперацый, падчас якіх поўнасцю або часткова знішчылі 5454 вёскі. Трагічным сімвалам масавага знішчэння мірнага насельніцтва стала вёска Хатынь, у якой былі забіты 149 жыхароў і спалены 28 двароў. Лёс Хатыні падзялілі 618 вёсак, 188 з іх не былі адноўлены.
На тэрыторыі Беларусі існавала каля 250 лагераў савецкіх ваеннапалонных і 350 месцаў прымусовага ўтрымання насельніцтва. Сярод іх чацвёрты па велічыні ў Еўропе лагер смерці Трасцянец, дзе былі знішчаны больш за 200 тысяч чалавек.
У баявых дзеяннях у гады вайны ўдзельнічалі 34,4 мільёна савецкіх вайскоўцаў, у тым ліку больш за 1,3 мільёна беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. За мужнасць і гераізм звыш 300 тысяч з іх узнагароджаны ордэнамі і медалямі. 444 воінам прысвоена ганаровае званне Героя Савецкага Саюза, з іх 88 — удзельнікі падполля і партызанскага руху ў Беларусі, 70 чалавек сталі поўнымі кавалерамі ордэна Славы, 4 беларусы — двойчы Героямі Савецкага Саюза.
Беларусь у вайне страціла больш за палову свайго нацыянальнага багацця. Было разбурана і спалена 209 гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 вёсак. Вялізнымі былі людскія страты. Паводле звестак сучасных даследчыкаў, за гады Вялікай Айчыннай вайны загінула ад 2,5 да 3 і больш мільёнаў жыхароў Беларусі.
Уклад беларускага народа ў Вялікую Перамогу, у разгром фашызму атрымаў прызнанне ва ўсім свеце. Міжнародная канферэнцыя, скліканая 27 красавіка 1945 года ў Сан-Францыска для ўтварэння ААН, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін — заснавальнікаў гэтай міжнароднай арганізацыі.
Памяць аб страшнай вайне і Вялікай Перамозе не можа згаснуць: яна навечна ўпісана ў гісторыю Айчыны і кожнай беларускай сям’і. Перажытая трагедыя і дасягнутая Перамога — вечная крыніца болю і горычы, гонару і славы беларускага народа.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!