Яркае тэатралізаванае прадстаўленне сёння прайшло на сцэне раённага цэнтра культуры. Казка “Тры шляхі” прыцягнула ўвагу маленькіх гледачоў, большасць з якіх складалі малодшыя школьнікі гарадскіх школ.
Работнікі цэнтра і іншыя прадстаўнікі ўстаноў культуры, пераўвасобіўшыся ў фантазійных персанажаў, праз пастаноўку і забаўляльны інтэрактыў пастараліся данесці дзецям, як важна хораша вучыцца і слухаць бацькоў, а галоўнае — не быць залежнымі ад гаджэтаў, а наадварот, учыняць дабро і больш часу праводзіць з сябрамі, сям’ёй.
Фотарэпартаж з мерапрыемства — вашай увазе.
Фотарэпартаж з казкі “Тры шляхі”
Пост опубликован: 19.05.2023