Меню
Курс $  3.05 | €  3.53 | ₽100  3.8 |
Погода 12 °C

Гістарычная хроніка

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 1

Пост опубликован: 25.05.2023

(Пачатак у № 51, 61, 73, 81, 85, 95 за 2022 г., № 3, 11, 18, 26 за 2023 г.)
1948 г. Пасля вайны ў раёне было адноўлена або створана больш за 15 прамысловых прадпрыемстваў. Пабудавана 826 жылых дамоў. У педвучылішчы, чатырох сярэдніх, 17-і няпоўна-сярэдніх і 46-і пачатковых школах навучаліся 9700 чалавек. У раёне працавала тры Дамы культуры, 17 хат-чытальняў, 5 бібліятэк, 5 бальніц на 140 месцаў, радзільны дом, 5 амбулаторый, 7 фельчарска-акушэрскіх пунктаў, жаночая і дзіцячая кансультацыі.



Канец 40-х — пачатак 50-х гадоў. Створана спартыўнае таварыства “Калгас- нік” (старшыня Б.І. Пашак).
1950 г. Упершыню з Нясвіжскай і Гарадзейскай МТС на жніво ў калгасы выйшлі збожжаўборачныя камбайны.
1951 г. Па выніках спаборніцтва культасветустаноў у другім паўгоддзі 1950 г. Нясвіжскай раённай бібліятэцы прысуджана 2-я рэспуб- ліканская грашовая прэмія ў суме 3000 рублёў.Гістарычная хроніка
1954 г. Нясвіжскі раён уключаны ў склад Мінскай вобласці.
Запрацаваў Нясвіжскі льнозавод. Калектыў шмат разоў заваёўваў пераходны Чырвоны сцяг Міністэрства лёгкай прамысловасці СССР. Прадпрыемства ўваходзіла ў топ-5 узорна-паказальных ільнозаводаў Савецкага Саюза.
Загадам міністра прамысловых харчовых тавараў БССР камсамольска-мала- дзёжным брыгадам спіртзавода “Альба” прысвоена званне брыгад выдатнай якасці. Тэхнолагамі ў іх працавалі Ганна Мінкевіч і Уладзімір Камёнка.
1954 г., люты. Камсамольцы-трактарысты Нясвіжскай МТС Т. Обух, М. Райко, В. Ванагель, Л. Аляшэвіч, В. Жалнаркевіч, ад’язджаючы ў Казахскую ССР на асваенне цалінных і абложных зямель, праз райгазету “Чырвоны сцяг” звярнуліся да моладзі Нясвіжчыны ўзяць з іх прыклад.
1954 г., 14 сакавіка. Звеннявая па льну Вольга Клім з калгаса імя Калініна (цяпер — СВК “Агракамбінат Сноў”) выбрана дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР.
1955 г., сакавік. 13 маладых чалавек адправіліся з Нясвіжа ў Казахстан падымаць цалінныя і залежныя землі. Сярод іх — Ада Лыч, Сяргей Мядзведскі, Клімент Ермаковіч, Іван Шыманскі, Аляксей Севасцюк.
1957 г. Па выніках першага квартала Нясвіжскі льнозавод (дырэктар А.С. Лібо, сакратар партарганізацыі І. Брынчык, старшыня заводскага камітэта М. Гаўрыленкаў) атрымаў другую ўсесаюзную прэмію. Лідарамі спаборніцтва сталі брыгадзір сушылкі Вера Борыс, брыгадзір мяльна-трапальнага агрэгата Леакадзія Глобаж, брыгадзір кудзелепрыгатавальнай машыны Яўгенія Бруй, шафёр Уладзімір Мацэвіла. Лепшай прызнага змена майстра Лідзіі Якубовіч, а ў ёй — падавальшчыца трасты Ніна Скачко, фармаўшчыцы трасты Феадосія Шлык і Алена Грыцкевіч, рабочыя сушылкі Вікторыя Янчык і Соф’я Сянько.
1957 г., 14 верасня. У Нясвіжы пачала працаваць музычная школа. У першы клас прынялі каля 60 дзяцей. 40 чалавек вучыліся іграць на фартэпіяна, астатнія — на скрыпцы і баяне. Дырэктарам школы стаў Іван Цімафеевіч Троска. Размяшчалася музычная школа па вул. Карла Лібкнехта.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!